Пірыдаксі́н (адэрмін) — адна з форм вітаміна В6, група водарастваральных злучэнняў, вытворных 2-метылпірыдзіну.
Вылучаны з паліраванага рысу ў 1932 годзе.
У прыродзе пашыраны тры яго формы: пірыдаксін, пірыдаксаль і пірыдаксамін, якія лёгка пераўтвараюцца ў арганізме адна ў адну.
Бясколернае крышталічнае рэчыва, добра раствараецца ў вадзе і спірце.
Сінтэзуецца мікраарганізмамі, зялёнымі раслінамі, у жвачных жывёл і чалавека — кішэчнай мікрафлорай.
Біялагічныя функцыі пірыдаксін ажыццяўляе ў форме 5-пірыдаксальфасфату, які выконкае ролю каферменту ў рэакцыях абмену амінакіслот (напрыклад, пераамінаванне). Удзельнічае ў азоцістым, тлушчавым абмене, у сінтэзе сератаніну.
Недахоп пірыдаксіну ў арганізме выклікае анемію, сутаргі, дэрматыт і інш. Сутачная патрэбнасць дарослага чалавека ў пірыдаксіне 1,5—2,8 мг, дзяцей — 0,5—2 мг. Пірыдаксін маюць рысавае і пшанічнае вотруб'е, боб, дрожджы, печань млекакормячых.
Выкарыстоўваюць у медыцыне.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.