From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыямі́н, вітамін B1 — водарастваральны вітамін з групы B, C12H17N4OS.
Тыямін | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | 3-[(4-аміна-2-метыл-5-пірымідзіл) метыл]-5-(2-гідраксіэтыл)-4-метыл-тыязол |
Хім. формула | C₁₂H₁₇N₄OS⁺ |
Эмпірычная формула | C12H17N4OS |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 265,4 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 248—250 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | [ | ]
PubChem | |
SMILES | |
ChemSpider |
Вылучаны ў 1931 годзе нямецкім хімікам В. Віндаўсам, сінтэзаваны ў 1936 годзе амерыканскім хімікам Р. Уільямсам[1].
Існуе ў выглядзе солей (тыямінбрамід, тыямінхларыд і тыямінанітрат). Солі тыяміну добра раствараюцца ў вадзе, дрэнна ў спіртах, не раствараюцца ў эфіры, хлараформе, ацэтоне і бензоле. У кіслым асяроддзі тыямін устойлівы да награванню і ўздзеянню акісляльнікаў.
Тыямін шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе, сінтэзуецца раслінамі і некаторымі мікраарганізмамі. У арганізмах жывёл і чалавека тыямін не сінтэзуецца. Яны атрымліваюць тыямін разам з ежай. Найбольш значнымі крыніцамі тыяміну з’яўляюцца бабовыя і зерневыя расліны, дрожджы. Малако і малочныя прадукты, а таксама гародніна, бедныя на тыямін.
Недахоп тыяміну ў арганізме вядзе да паталагічных змен у нервовай, і сардэчна-сасудзістай сістэмах, да хваробы беры-беры[1]. У медыцыне выкарыстоўваюцца тыямін і яго фосфарныя эфіры і дысульфідныя вытворныя[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.