Стэрыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэры́ны[1], стэролы[1] — група біяхімічна важных рэчываў з групы стэроідаў. У аснове структуры стэрынаў ляжыць насычаны тэтрацыклічны вуглевадародны стэран.

Стэрыны ўтвараюцца ва ўсіх жывёльных і раслінных арганізмах і з’яўляюцца важнымі ўдзельнікамі тлушчавага абмену[2].
Па крыніцах атрымання стэрыны можна падзяліць на:
- зоастэрыны (з жывёл)
- фітастэрыны (з раслін)
- мікастэрыны (з грыбоў)
Большасць стэрынаў — крышталічныя рэчывы. Яны растваральныя ў арганічных растваральніках, але ў вадзе нерастваральныя. Найбольш вядомы са стэрынаў вышэйшых жывёл — халестэрын.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.