Чашнікі
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ча́шнікі[3] (афіц. транс.: Čašniki) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна, на р. Ула. За 95 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша—Лепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Лепелем, Новалукомлем, Сянном. Насельніцтва 7 912 чал. (2022).
Горад
Чашнікі
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У XVI ст. у складзе Полацкае ваяводства ВКЛ, належалі князям Лукомскім. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) загадзе маскоўкага цара Івана IV на правым беразе Улы пабудавана крэпасць (пазней Чашніцкі замак, спалены ў 1708). З канца XVI ст. належалі Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам.
У XVII ст. Чашнікі — гандлёвае мястэчка. Інвентары Чашнікаў 1629 і 1633 гадоў паказваюць пачатковы этап развіцця паселішча, якое складалася ў той час з асноўнай часткі і слабод. Цэнтрам мястэчка — гандлёвая плошча, дзе знаходзіліся царква са званіцай (з 3 званамі розных памераў), 16 крам і 4 мяшчанскія двары. Ад плошчы радыяльна разыходзіліся 3 вуліцы-дарогі: Іванская (ішла да панскай сядзібы), Лукомская (да Лукомля), Цяпінская (да мястэчка Цяпіна). На рацэ Уле існавала гандлёвая прыстань, да якой прыбывалі купецкія караблі з таварамі. Непадалёк ад прыстані стаялі 39 складскіх збудаванняў. Гэтыя факты сведчаць пра тое, што Чашнікі з’яўляліся важным гандлёвым паселішчам.
У 18 ст. тут пабудаваныя прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў-стругаў. У 80-х — 90-х гадах 18 ст. мястэчка Чашнікі атрымала розныя гандлёвыя прывілеі. У 1791—1793 было цэнтрам Полацкага ваяводства.
З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Лепельскага павета. У 1797 годзе пад надзорам генерала Вітэ пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Пабудавалі прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў, больш за 40 складоў. Местачкоўцы, працуючы на будаўніцтве шлюзаў, добра авалодалі цяслярнай справай. Жыхары Чашнікаў і навакольных вёсак пачалі спасцігаць справу плытагонаў. У сяр. 19 ст. тут налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў, сярод якіх нямала было лоцманаў, што наймаліся вясной на баркі, праводзячы іх па Дзвіне да Рыгі.
У 2-й палове 19 стагоддзя ў Чашніках пачалося будаўніцтва невялікіх прадпрыемстваў, у канцы 19 стагоддзя пан Валадковіч разгарнуў будоўлю вялікай па тым часе папяровай фабрыкі. У той перыяд пашырылася тэрыторыя горада, забудоўваліся паўднёвая і ўсходняя яго часткі. У мястэчку Чашнікі, згодна са статыстычнымі звесткамі дзяржаўнага архіва Віцебскай губерні на 1906 г., агульная колькасць жыхароў складала 5530 чалавек. З іх хрысціян — 1254, яўрэяў — 4276, дваран — 1, чыноўнікаў — 26 чалавек, духоўнага звання — 8. Купцоў налічвалася 121, мяшчан — 4390, сялян — 985. Каменных будынкаў — 5, драўляных — 1332, 642 будынкі жылыя, нежылых — 695.
У 1919—1924 гг. Чашнікі ўваходзілі ў склад РСФСР. З 15.02.1923 г. мястэчка Чашнікі — цэнтр аднайменнай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. З 3.03.1924 — у БССР, з 20.06.1924 г. у Віцебскім павеце і губерні, з 17.07.1924 г. мястэчка стала раённым цэнтрам Віцебскай, потым Лепельскай акругі. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя Чашнікі. З 20.02.1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. Гарадскім пасёлкам Чашнікі сталі з 27 верасня 1938 г. У той час там жыло 3505 жыхароў.
З 5 ліпеня 1941 па 27 чэрвеня 1944 Чашнікі акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі.
У 1962—1965 гадах у Бешанковіцкім раёне. З 7 лютага 1966 года — горад[4].
Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка», філіял ААТ «Светлагорскі ЦКК». Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
Гасцініца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.