Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спаса-Праабражэнская царква — дзеючы праваслаўны храм у горадзе Чашніках Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры класіцызму.
Царква | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
54°51′43″ пн. ш. 29°09′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Чашнікі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Віцебская |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1843—1845 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў цэнтры горада ў 1843—1845 гг. з цэглы. Спаса-Праабражэнская царква адлюстравана на малюнку Напалеона Орды (1876).
Будынак храма крыжападобны ў плане з прамавугольнымі крыламі трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсіды. Завершаны сферычным купалам на светлавым барабане. Над трапезнай знаходзіцца званіца. Галоўны фасад аформлены порцікам з франтонам. З арсенала класічнай архітэктуры выкарыстаны пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з плоскім фрызам.
У залу храма адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія арачныя прасветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсіда і трапезная. Скляпенні аздоблены адноўленай у 1970 г. фрэскавай размалёўкай з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы евангелістаў, у алтары «Богаяўленне», на сценах — евангельскі цыкл. Абразы 18 — 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэнне», «Феадосій Угліцкі», «Спас Пантакратар».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.