From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучання прафесіі) сярэднюю (10 — 12 класаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучання: пачатковую (у Беларусі 1 — 4 класы), базавую (5 — 9 кл.) і старэйшую (10 — 11 кл.). Можа быць пачатковай (навучанне толькі ў класах пачатковай ступені), няпоўнай (навучанне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэнні 9 класаў выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі, па заканчэнні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі класамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведванне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але не ўсюды: да прыкладу, у Гаіці абавязкова толькі пачатковае навучанне[1].
Краіна | Класы ці ўзрост вучняў | Нататкі |
---|---|---|
Аўстралія | адсутнічае[2] | акрамя Паўночнай тэрыторыі, дзе сярэдняй школай завуцца 7—9 гады навучання[3] |
Арменія | 5—9 класы[4] | |
Беліз | 9—12 класы[5] | |
Бенін | адсутнічае | пасля пачатковай школы дзеці пераходзяць у ніжэйшую старэйшую школу[6] |
Бутан | 7—10 класы | 7—10 класы ў сярэдніх школах, або 7—8 класы ў ніжэйшых сярэдніх школах і 9—10 класы ў сярэдніх школах[7] Пасля 8, 9 і 10 класа школьнікі здаюць дзяржаўныя іспыты |
Гаіці | 10—13 класы[1] | |
Грузія | 10—12 класы[8] | |
ЗША | 6—9 ці 7—9[9] | |
Іарданія | 12—16 гадоў[10] | |
Ізраіль | 6—9 класы[11] | |
Індыя | 1—8 класы | CBSE вызначае сярэднюю школу як установы пачатковай (1—5 класы) і вышэйшай пачатковай адукацыі (5—8 класы)[12], аднак кожны штат вызначае ўласныя стандарты, і яны могуць адрознівацца ад рашэнняў цэнтральнага кіравання[12]. У некаторых установах сярэднімі школамі завуць тыя школы, дзе вучацца з 5 па 10 клас[12]. |
Іран | 15—17 гадоў[13] | не абавязкова |
Канада | 9—12 класы[14] | |
Рэспубліка Кіпр | 12—18 гадоў[15] | |
Кітай | 12—17 гадоў[16] | |
Кувейт | 10—12 класы[17] | |
Кыргызстан | 5—11 класы | 5—9 клас — ніжэйшая сярэдняя школа і 10—11 — вышэйшая сярэдняя школа ці тэхнікум[18] |
Лаос | 6—12 класы[19] | 6—9 класы ніжэйшай сярэдняй школы і 10—12 класы вышэйшай сярэдняй школы |
Ліван | 10—12 класы[20] | |
Літва | 5—12 класы | 5—10 класы завуцца «ніжэйшай сярэдняй школай»[21], а 11—12 — «вышэйшай сярэдняй школай». У вышэйшай сярэдняй школе вучні займаюцца па індывідуальных планах[22]. |
Мадагаскар | 6—9 класы[23] | |
М’янма | 10—15 гадоў[24] | |
Новая Зеландыя | 9—13 класы[25] | |
Палесціна | адсутнічае | змяшана з пачатковым[26] |
Паўночная Карэя | 14—16 гадоў[27] | |
Паўднёвая Карэя | 7—9 класы[28] | |
Польшча | 7—12 ці 7—13 класы[29] | |
Расія | 5—9 класы[30] | |
Сінгапур | 7—10[31] | |
Сьера-Леонэ | 7—9 класы[32] | |
Танзанія | 1—4 класы[33] | 8—11 год навучання |
Украіна | 5—9 клас[34] | |
Францыя | 6—3 класы[35] | 6—9 гады навучання |
Японія | 14—16 гадоў[36] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.