From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Сяргеевіч Прако́ф’еў (руск.: Сергей Сергеевич Прокофьев) (11 (23 красавіка) 1891, маёнтак Санцоўка Бахмуцкага павета Кацярынаслаўскай губерні (цяпер сяло Краснае Чырвонаармейскага раёна Данецкай вобласці, Украіна) — 5 сакавіка 1953, Масква) — рускі кампазітар , дырыжор і піяніст . Лічыцца адным з найвялікшых кампазітараў ХХ стагоддзя.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Сяргей Пракоф'еў | |
---|---|
руск.: Сергей Сергеевич Прокофьев | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Сяргей Сяргеевіч Пракоф'еў |
Дата нараджэння | 11 (23) красавіка 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1953[3][4][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Lina Llubera[d] і Міра Мендэльсон[d] |
Дзеці | Oleg Prokofiev[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр, Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў, Nikolai Tcherepnin[d] і Anna Yesipova[d] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, дырыжор |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, сімфонія, балет і класічная музыка |
Выхаванцы | Mark Eddinger[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
sprkfv.net (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пракоф’еў пачаў праяўляць свой надзвычайны талент у раннім узросце. У пяць год ён скампанаваў першы твор, Індыйскі галоп, занатаваць які яму дапамагла маці. У сямігадовым узросце ён навучыўся гуляць у шахматы, якія сталі яго захапленнем на ўсё жыццё. Пракоф’еў часта браў удзел у шахматных турнірах і быў добра знаёмы з Капабланкам і Бацвіннікам.
Сапраўдны вундэркінд, Пракоф’еў напісаў сваю першую оперу, Велікан, у дзевяць гадоў.
У 1902 годзе, калі пачаліся прыватныя ўрокі па кампазіцыі, ён меў напісанымі ўжо некалькі даволі наватарскіх твораў. Авалодаўшы тэхнікай кампазіцыі, Пракоф’еў хутка пачаў экcперыментаваць у пошуках новых гучанняў і ўласнага стылю.
У 1904 годзе Пракоф’еў паступіў у Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, будучы на некалькі гадоў маладзейшым за большасць сваіх аднакурснікаў. Ён рабіў уражанне эксцэнтрычнай і высакамернай асобы. Ён меў характар, ідучы па калідоры, крочыў заўсёды ў цэнтры, не саступаючы дарогі анікому. Яго педагогам па фартэпіяна была Ганна Есіпава, па інструментоўцы — Мікалай Рымскі-Корсакаў, па кампазіцыі — Анатоль Лядаў. Пракоф’еў хутка набыў вядомасць як кампазітар і піяніст, выклікаючы кантрастныя рэакцыі, ад захаплення да адмаўлення.
У 1910 годзе памёр бацька Сяргея Пракоф’ева, і кампазітар мусіў пачаць самастойна зарабляць на жыццё. У 1913 ён упершыню быў за мяжой, наведаўшы Парыж і Лондан, дзе ўбачыў спектаклі балетнай трупы Сяргея Дзягілева.
У 1914 годзе Пракоф’еў завершыў навучанне ў Кансерваторыі, атрымаўшы найвышэйшы бал і прыз — канцэртны раяль. Хутка пасля гэтага ён зноў трапіў у Лондан, дзе пазнаёміўся з Дзягілевым і Стравінскім.
У часe Першай сусветнай вайны Пракоф’еў зноў паступіў у Кансерваторыю, гэтым разам у клас аргана. Ён напісаў оперу Ігрок (бел. — гулец) паводле рамана Дастаеўскага, але яе прэм’ера ў 1917 годзе не адбылася праз Лютаўскую рэвалюцыю. Летам 1917 года Пракоф’еў стварыў Першую сімфонію, Класічную, у стылі, на думку кампазітара, у якім бы напісаў яе Іосіф Гайдн, калі б жыў у той час. У 1918 годзе Пракоф’еў эмігрыраваў у ЗША, ратуючыся ад бальшавіцкай рэвалюцыі.
Пракоф’еў прыбыў у Сан-Францыска і, на пачатку сваёй сольнай і кампазітарскай кар’еры ў Амерыцы, быў непазбежным канкурэнтам для іншых эмігрантаў з Расіі (напрыклад, для Сяргея Рахманінава). Ён распачаў выступленні як піяніст з сольнага канцэрта ў Нью-Ёрку, пасля чаго даў яшчэ серыю канцэртаў у розных гарадах. Прэм’ера яго новай оперы Любоў да трох апэльсінаў не адбылася праз хваробу і смерць дырыжора. Гэтая няўдача сапсавала Пракоф’еву таксама і сольную кар’еру, бо падрыхтоўка опернай пастаноўкі вымагала многа часу і ўвагі. У 1920 годзе кампазітар быў у цяжкай фінансавай сітуацыі і ў красавіку гэтага года пераехаў у Парыж.
Парыжская публіка была значна больш гатовая да пракоф’еўскай музыкі. Ён узнавіў кантакты з Дзягілевым і Стравінскім і прадоўжыў працу над некаторымі незавершанымі творамі, уключаючы Трэці фартэпіянны канцэрт. У снежні 1920 года Любоў да трох апэльсынаў была нарэшце пастаўленая ў Чыкага, але без поспеху. Пракоф’еў пераехаў з сваёй маці ў Баварскія Альпы і займаўся там выключна кампазіцыяй. Цэнтральным творам гэтага перыяду стала опера Вогненны Ангел. У 1923 годзе Пракоф’еў ажаніўся з іспанскай спявачкай Лінай Кадына (псеўданім Ліна Любера) і неўзабаве вярнуўся ў Парыж.
Ад 1927 года Пракоф’еў пачынае рэгулярна наведваць Расію з канцэртнымі турамі, яго візіты сустракаюцца з захапленнем. Ён усё больш і больш сумаваў па роднай краіне, выказваючыся пра яе надзвычай патрыятычна. Адзін з найбольш вядомых твораў Пракоф’ева — балет Рамэа і Джульета — быў замоўлены кампазітару Кіраўскім тэатрам у Ленінградзе.
У 1934 годзе Пракоф’еў назусім вярнуўся ў Савецкі Саюз, яго сям’я пераехала туды годам пазней. У гэтыя часы быў створаны Саюз кампазітараў, які шчыльна кантраляваў кампазітарскую дзейнасць і рэгуляваў нават стылістычнымі кірункамі тагачаснай музыкі. Пракоф’еў напісаў серыю масавых песняў (тв. 66, 79, 89) на словы найбольш добранадзейных савецкіх паэтаў, а таксама араторыю Здравіца, тв.85, якая ўслаўляла Сталіна. Гэта ўзмацняла яго становішча як савецкага кампазітара. У гэты час Пракоф’еў таксама напісаў многа дзіцячай музыкі і грандыёзную кантату Да 20-годдзя Кастрычніка, якая ані разу не была выканана пры жыцці кампазітара. Прэм’ера оперы Сямён Катко мусіла быць адкладзеная праз арышт і расстрэл рэжысёра Усевалада Меерхольда.
У 1938 годзе Пракоф’еў напісаў музыку да кінафільма Аляксандр Неўскі (рэжысёр — Сяргей Эйзенштэйн). Пазней кампазітар перарабіў гэты твор як кантату, якая стала папулярнай для выкананняў і запісаў.
У 1941 у кампазітара пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, выкліканыя слабым сэрцам. З пачаткам вайны ён быў некалькі разоў у эвакуацыі на поўдні краіны.
У 1948 годзе быў падвергнуты нападкам савецкай крытыкі за фармалізм (разам з Шастаковічам, Мяскоўскім і іншымі)
Пракоф’еў памёр 5 сакавіка 1953 года, ва ўзросце 61 года ў адзін дзень са Сталіным (таму некалькі дзён яго родныя не маглі яго пахаваць). Маскоўская кватэра, у якой памёр Пракоф’еў, знаходзілася зусім побач з Чырвонай Плошчай, і яго цела немагчыма было вынесці на паніхіду на працягу трох дзён. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
У 2006 годзе надрукаваны поўны Дзённік Пракоф’ева па-руску, які ахоплівае перыяд жыцця кампазітара ад юнацтва да яго вяртання ў Савецкую Расію ў 1934 годзе. Існуе таксама грунтоўная Аўтабіяграфія, напісаная з аглядкаю на савецкую цэнзуру[крыніца?]. Пракоф’еў валодаў яскравым і хвосткім стылем пісання і меў вялікі літаратурны талент. У рукапісах часта скарачаў словы, пішучы толькі іх зычныя (напрыклад — «Пркфв»).
У творчасці Пракоф’ева спалучаюцца рысы мадэрнізму, неаклясіцызму і рамантызму. Гарманічная мова яго твораў засталася даволі традыцыйнай, у параўнанні з многімі яго сучаснікамі (Скрабін, Шонберг, Берг, Хіндэміт). Рэзкасць і сакаватая яскравасць гармоніяў робяць яго блізкім да Стравінскага і Пуленка. Аднак такія больш традыцыйныя кампазітары, як Сяргей Рахманінаў або Мікалай Рымскі-Корсакаў, ставіліся досыць адмоўна да стылістычных навацыяў мадэрновага Пракоф’ева. Яго музыка звычайна вельмі кантрастная: агрэсіўныя, магутныя, брутальныя такатныя эпізоды суседнічаюць з павольнымі лірычнымі выказваннямі, унікальнымі ў сваёй кранальнасці і інтымнай чысціні. Пракоф’еўскі меладычны дар у натуральнасці і невычарпальнасці можна параўнаць з Моцартам, Шапенам і Чайкоўскім. У творах для фартэпіяна зазвычай адчуваецца аркестрaвае мысленне кампазітара.
Міжнародны конкурс імя Сяргея Пракоф’ева рэгулярна праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Ён адбываецца ў трох спецыяльнасцях: кампазіцыя, сімфанічнае дырыжыраванне і фартэпіяна сола. На першым конкурсе, які праходзіў у 1992 годзе, першую прэмію сярод піяністаў атрымаў беларус[крыніца?] Юрый Бліноў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.