Remove ads
клавішна-духавы музычны інструмент From Wikipedia, the free encyclopedia
Арган (лац.: organum з грэч. ὄργανον — «інструмент, прылада») — клавішна-духавы музычны інструмент, самы вялікі музычны інструмент у свеце.
Арган | |
---|---|
Класіфікацыя | Духавы інструмент |
Дыяпазон |
|
Роднасныя інструменты | Флейта Пана, шэн |
Музыканты |
Спіс арганістаў Спіс арганных кампазітараў |
Арган на вікісховішчы |
З прычыны свайго памеру, шырокага дыяпазону гукавых частот, багацця тэмбра і багаццем музычна-выканаўчае сродкаў, арган займае першае месца сярод усіх музычных інструментаў і па праве называецца «каралём інструментаў».
Арган складаецца з вялікай колькасці лабіяльных і язычковых труб розных памераў, пнеўматычнай сістэмы і кафедры кіравання з ручнымі і нажнымі клавіятурамі і прыладамі для іх сувязі, прыладамі для кіравання рэгістрамі і сілай гучання. Кожная з труб аргана дае гук пэўнага тэмбру. Групы труб аднаго тэмбру складаюць рэгістры.
Арган вядомы з III ст. да н.э. У Еўропе пашырыўся ў XIV — першай палове XVIII стагоддзя.
З’яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XV—XVI стст. Так, у 1586 г. у капліцы каралеўскага замка ў Гродне знаходзіўся зроблены, згодна з модай таго часу, «рэгал з флетам»[1]. Апісання гэтага інструмента не захавалася, але, зыходзячы з даных пра аналагічныя інструменты, можна сцвярджаць, што гродзенскі рэгал меў адзін рэгістр пішчалак.
Згодна з інвентарамі, у 1565—1566 гг. у Брэсце сярод розных прафесій адзначана прафесія арганіста[2].
У XVII ст. тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі значнап пашыраецца. У першай палове XVII ст. арган з’явіўся ў Нясвіжы (ускосна датуецца 1627 г.)[3], Ружанах, у другой — у Пінску (ускосна датуецца 1679 г.), Паставах і Драгічыне[4]. У гэтых гарадах працавалі добра падрыхтаваныя прафесійныя выканаўцы: слуцкі арганіст Андрэй Рагачоўскі, нясвіжскі — Ян Зубрыцкі, пінскі — Людвіг Лапчынскі, пастаўскі — Андрэй Жывіцкі, драгічынскі — Томаш Фалькоўскі[5]. Па даных М. Прывалава, адным з лепшых арганістаў XVII ст. быў Адам Маслікоўскі, які служыў пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы[6].
У 1698 г. стольнік маскоўскага цара Пятра I П. Талстой, які праязджаў праз гэтыя гарады, у сваім дарожным дзённіку занатаваў: «Те Бернардынки при мне играли на органах на хорах и пели зело предивно». Таксама «зело предивно» ігралі яму манахіні ў Бенядзікцінскім касцёле[7]. У канцы XVII ст. якасны арган быў у Жыровічах, і лічыўся адным з лепшых, бо меў 80 рэгістраў[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.