Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўль Хіндэміт (ням.: Paul Hindemith; 16 лістапада 1895, Ханау — 28 снежня 1963, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі кампазітар , альтыст , дырыжор, музычны тэарэтык; вядучы прадстаўнік нямецкага неакласіцызму.
Вучыўся ў кансерваторыі г. Франкфурт-на-Майне. З 1915 года 2-і скрыпач квартэта А. Рэбнера, у 1921-29 гадах альтыст струннага квартэта Л. Амара — П. Хіндэміта. З 1927 года прафесар Вышэйшай музычнай школы ў Берліне. З 1938 года працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Хіндэміта вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадскія і філасофскія праблемы. Звяртаўся да бытавой аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы, у тым ліку «Навіны дня» (пастаноўка 1929, 2-я рэдакцыя 1954), «Мастак Матыс» (пастаноўка 1938), «Гармонія свету» (пастаноўка 1957); балеты; 6 сімфоній (1930-58); канцэрты; камерна-інструментальныя ансамблі, у тым ліку творы для фартэпіяна; харавыя творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1-3, 1937-70), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.