Ленінская прэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ленінская прэмія

Ленінскія прэміі — у СССР адна з вышэйшых формаў заахвочвання грамадзян за найбольш буйныя дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Хуткія факты Ленінская прэмія, Арыгінальная назва ...
Ленінская прэмія
Ленинская премия
Thumb
Арыгінальная назва Ленинская премия
Краіна  СССР
Тып ганаровае званне
Дата заснавання 23 чэрвеня 1925
Статус не прысвойваецца
Чарговасць узнагарод
Малодшая Дзяржаўная прэмія СССР
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя прэміі

Прэміі імя У. І. Леніна былі заснаваны 23 чэрвеня 1925 года па пастанове ЦК УКП(б) і СНК. Першапачаткова прысуджаліся толькі за навуковыя працы.

З 1935 па 1957 гады не прысуджаліся. У 1941—1952 гадах уручаліся Сталінскія прэміі трох ступеняў.

15 жніўня 1956 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аднавіць прэміі імя У. І. Леніна і прысуджаць іх штогод да дня нараджэння У. І. Леніна — 22 красавіка. У 1957 годзе было адноўлена прысуджэнне Ленінскіх прэмій за выдатныя навуковыя працы, архітэктурныя і тэхнічныя збудаванні, вынаходкі, укаранёныя ў народную гаспадарку, тэхналагічныя працэсы і інш; былі таксама заснаваны Ленінскія прэміі за выдатныя творы літаратуры і мастацтва. У сакавіку 1960 года былі заснаваны Ленінскія прэміі ў галіне журналістыкі і публіцыстыкі.

Пачынаючы з 1957 года Ленінскія прэміі прысуджаліся штогод да дня нараджэння У. І. Леніна, а з 1967 — 1 раз у 2 гады, па цотных гадах.

Гл. таксама

  • Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
  • Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
  • Прэмія Ленінскага камсамола
  • Ганаровыя званні СССР
  • {{Ленінская прэмія}}

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.