Плошча Украінскіх Герояў (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Плошча Украінскіх Герояў» (укр.: Площа Українських Героїв) — 22-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Плошча Незалежнасці і Алімпійская. Адкрыта 19 снежня 1981 года. Станцыя мае адзін выхад, злучаны з падземным пераходам на Плошчы Украінскіх Герояў. Наземны вестыбюль адсутнічае.
«Плошча Украінскіх Герояў» укр.: Площа Українських Героїв | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1981 года |
Раён | Шаўчэнкаўскі |
Тып | пілонная, глыбокага залажэння |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Вялікай Васількоўскай, Льва Талстога, Пушкінскай |
Пераходы на станцыі | Станцыя метро Палац Спорту, Кіеў |
Час адкрыцця | 05:40 |
Код станцыі | 218 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Плошча Незалежнасці, Кіеў і Станцыя метро Алімпійская, Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Сырэцка-Пячэрскай лініямі.
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэдні і два залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой радамі праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдні зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужкавым аднамаршавым эскалатарам злучаны з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад плошчай Льва Талстога.
Раней вобраз станцыі быў прысвечаны творчасці рускага пісьменніка Льва Талстога, зроблены стрымана, але выразна, з максімальным выкарыстаннем падземнай прасторы. Замест падкрэслення асобных элементаў, акцэнт зроблены на пластычнасці ўсёй канструкцыі і на эмацыйным уражанні ад аздобных матэрыялаў.
Абліцоўка белым мармурам пілонаў паўтарае лінію канструкцыі, якую падкрэслівае і замкнёная стужка з анадаванага пад бронзу алюмінію. Падлога выкладзена з чырвонага граніту. Бра і свяцільні, стылізаваныя пад падсвечнікі, ствараюць атмасферу першага балю Наташы Растовай. Кантавая частка, закрытая кратамі, падсвятлялася чырвоным святлом.
Станцыя з’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Абалонска-Тэрэмкоўскай лініямі. Сярэднія залы станцый «Палац спорту» і «Плошча Украінскіх Герояў» звязаныя эскалатарным тунэлем, у якім устаноўлены аднамаршавы чатырохстужкавы эскалатар.
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:
Пераход на станцыю «Палац спорту» працуе з 05:45 да 0:25.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.