Кантрактова Плошча (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кантракто́ва пло́шча» (укр.: «Контракто́ва пло́ща», ⓘ) — 17-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Паштова плошча» і «Тараса Шаўчэнкі». Адкрыта 17 снежня 1976 года пад назвай «Чырвоная плошча» ў складзе першай чаргі будаўніцтва Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі. Цяперашняя назва — з 19 кастрычніка 1990 года. Пасажырапаток — 42,1 тыс. чал./суткі (2009 год).
«Кантрактова Плошча» укр.: Контрактова площа | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 17 снежня 1976 |
Ранейшыя назвы | Чырвоная плошча |
Раён | Падольскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 99 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Верхні, Ніжні Вал, Спаскай, Канстанцінаўскай, Кантрактовай плошчы |
Час адкрыцця | 05:36 |
Код станцыі | 215 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Тараса Шаўчэнкі, Кіеў і Станцыя метро Паштовая плошча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя плыткага залягання. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. У канструкцыі выкарыстаны звыштонкія калоны з металу, якія нават пры абліцоўванні мармурам выглядаюць незвычайна вузкімі. Зала з двух бакоў злучана з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы. Паўднёвы выхад абсталяваны эскалатарам, падземны пераход выходзіць на Кантрактовую плошчу і вуліцу Спаскую. Паўночны выхад мае лесвіцу, падземны пераход выходзіць на вуліцы Канстанцінаўскую, Верхні вал і Ніжні вал.
Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
У архітэктурна-мастацкім вырашэнні станцыі знайшла адлюстраванне гісторыя раёна. У вестыбюлі ўсталявана тэматычнае чаканнае пано, прысвечанае Кіеўскай акадэміі. На сценах, аздобленых ружовым мармурам, усталяваны чаканныя кампазіцыі на геральдычную тэматыку.
Адкрыццё — 5:42, закрыццё — 0:10.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.