Тараса Шаўчэнкі (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тараса Шаўчэнкі» (укр.: Тара́са Шевче́нка, ⓘ) — 19-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Пачайна і Кантрактовая Плошча. Адчынена 19 снежня 1980 года. Названая ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі.
«Тараса Шаўчэнкі» укр.: Тараса Шевченка | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1980 года |
Праектная назва | Заводская, Фрунзенская, Імя Фрунзэ, Імя Шаўчэнкі |
Раён | Падольскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 104 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Межыгорскай, Аленаўскай |
Час адкрыцця | 05:37 |
Код станцыі | 214 |
Суседнія станцыі | Пачайна і Станцыя метро Кантрактовая Плошча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Адзіны (паўднёвы) вестыбюль станцыі злучаецца з падземным пераходам каля скрыжавання Межыгорскай і Аленаўскай вуліц. Наземны вестыбюль адсутнічае. Плануецца, што ў будучыні станцыя стане часткай перасадачнага вузла са станцыяй «Падольская» Падольска-Вігураўскай лініі.
Станцыя «Тараса Шаўчэнкі» з’яўляецца ўнікальным прыкладам пераўтварэння ўтылітарнай тыпавой станцыі ў цэласны манументальны архітэктурны комплекс.
Для падкрэслення аб’ёму было выкарыстана некалькі прыёмаў:
Асобна трэба спыніцца на асвятленні. На цэнтральнай восі залы размешчаны вялікія люстры з плафонамі з рэльефнага шкла. На калонах — шкляныя бра з боку пасадачных платформаў. Кантавое пано падсвятляецца сафітамі па 4 лямпы ў кожным.
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.