Выставачны Цэнтр (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Выставачны Цэнтр» (укр.: «Виставко́вий центр», ⓘ) — 50-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Іпадром» і «Васількоўская». Выхады са станцыі размешчаны на прымыканні Васількоўскай вуліцы да праспекта Акадэміка Глушкова ў Галасіеўскім раёне Кіева, непадалёк ад Нацыянальнага Экспацэнтра Украіны.
«Выставачны Цэнтр» укр.: Виставковий центр | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 27 снежня 2011 года |
Праектная назва | Выстава перадавога вопыту, ВДНГ, ВДНГ УССР |
Раён | Галасіеўскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 104,0 |
Шырыня платформаў, м | 11,1 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Васількоўскай, праспекта Акадэміка Глушкова, Галасіеўскага праспекта |
Час адкрыцця | 5:47 |
Код станцыі | 225 |
Суседнія станцыі | Васількоўская і Станцыя метро Іпадром, Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна з Дзяржаўнай праграмай будаўніцтва і развіцця сеткі метрапалітэнаў на 2006—2010 гады, станцыя павінна была быць пабудавана да 2008 года, аднак у пачатку 2010 года тэрыторыя забудовы была толькі агароджана плотам, актыўнае будаўніцтва станцыі пачалося ў канцы 2010 года. Таксама на Васількоўскай вуліцы (на Амурскай плошчы і на скрыжаванні з вуліцай Ламаносава) у канцы 2010 — пачатку 2011 года ўзведзены дзве будаўнічыя пляцоўкі для мантажу праходніцкіх шчытоў. На будаўніцтва станцыі ў 2011 годзе было выдзелена 570 млн грыўняў.
28 студзеня 2011 года на Амурскай плошчы стартаваў механізаваны праходчы комплекс, які будзе будаваць правы перагонны тунэль. Па плане шчыт павінен пракладаць да 10 кольцаў у дзень і прасоўвацца на 12 метраў адпаведна. У цэлым за месяц хуткасць будаўніцтва павінна дасягнуць 250—300 м. Яшчэ два механізаваныя шчыты пачалі сваю працу ў сакавіку. Першая збойка правага перагоннага тунэлю адбылася 2 жніўня 2011, другая — роўна праз месяц, 2 верасня 2011. Праходка ўчастка левага перагоннага тунэлю, на якім быў задзейнічаны немеханізаваны шчыт, скончылася 13 жніўня 2011. Апошняя збойка адбылася 21 кастрычніка 2011 года. 24 снежня 2011 года на станцыю прыбыў пробны цягнік.
24 снежня пушчаны першы (пробны) цягнік, пачалася працоўная абкатка перагона.
27 снежня 2011 года аб 11-й гадзіне адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця станцыі.
27 снежня 2011 года ў 11:36 са станцыі адправіўся першы цягнік.
27 снежня ў 13:00 станцыя прыняла першых пасажыраў.
На момант адкрыцця гэта была другая ў кіеўскім метрапалітэне канцавая станцыя, пасля якой цягнікі не разгортваліся ў тупіку, а ішлі ў адваротным кірунку прама са станцыі. Для пасадкі і высадкі выкарыстоўвалася толькі платформа на другім пуці станцыі.
З 25 кастрычніка 2012 года для злучэння са станцыяй «Іпадром» быў ўладкаваны чаўнаковы рух па першым пуці станцыі.
З 6 лістапада 2013 з адкрыццём станцыі «Тэрэмкы» станцыя пачала працаваць у звычайным рэжыме.
Аднаскляпеністая станцыя дробнага залажэння. Падземная зала з астраўной пасадачнай платформай. Афармленне інтэр’еру станцыі выканана ў сучасным тэхналагічным стылі з элементамі шахматнага малюнка і выкарыстаннем матэрыялаў айчыннай вытворчасці. Платформа з паўднёва-заходняга боку злучана двума лесвічнымі маршамі і ліфтам з падземным вестыбюлем, сумешчаным з новым падземным пераходам з трохстужачным эскалатарам пад тэрыторыяй, прылеглай да Васількоўскай вуліцы. Пазней пераход будзе працягнуты і злучаны з існуючым пераходам пад Галасіеўскім праспектам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.