From Wikipedia, the free encyclopedia
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл.
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
---|---|
Кіеўскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 1976 год |
Даўжыня, км: | 20,9 |
Колькасць станцый: | 18 |
Час паездкі: | 34 хвіл. |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 5 |
Інтэрвал руху ў час «пік»: | 1.5 |
Максімальная прапускная здольнасць: | 40 пар цягнякоў на гадзіну |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | 420,4 |
Самая напружаная станцыя: | Мінская |
Электрадэпо: | Абалонь |
Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II.
Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы.
Пускавы ўчастак (аб'ект) | Дата | Даўжыня, км |
---|---|---|
«Плошча Калініна», «Паштовая плошча», «Чырвоная плошча», перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Калініна» і «Крашчацік» |
5 лістапада 1976 года | 2,32 |
«Тараса Шаўчэнкі», «Пэтрыўка», «Праспект Карнейчука» | 19 снежня 1980 года | 4,40 |
«Плошча Льва Талстога», «Рэспубліканскі стадыён» | 19 снежня 1981 года | 1,70 |
«Мінская», «Герояў Дняпра» | 6 лістапада 1982 года | 2,35 |
«Чырвонаармейская», «Дзяржынская» | 30 снежня 1984 года | 2,43 |
2-і перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі» и «Хрэшчатык» |
3 снежня 1986 года | — |
Электрадэпо «Абалонь» | 1988 год | — |
Перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Льва Талстога» і «Палац спорту» |
31 снежня 1989 года | — |
«Дземіеўская», «Галасееўская», «Васількоўская» | 15 снежня 2010 года | 3,80 |
«Выставачны цэнтр» | 27 снежня 2011 года | 1,48 |
«Іпадром» | 25 кастрычніка 2012 года | 0,95 |
«Тэрэмкы» | 6 лістапада 2013 года | 1,5 |
Усяго: | 18 станцый | 20,9 |
Да 1993 года станцыя «Васількоўская» у праэкце адсутнічала. Пасля станцыі «Гарэхавацкая плошча» (цяпер «Галасееўская») планавалася станцыя «Галасеяўскі парк».
Станцыя | Папярэдняя назва | Годы |
---|---|---|
Плошча Незалежнасці | Плошча Калініна | 1976—1977 |
Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі | 1977—1991 | |
Кантрактавая плошча | Чырвоная плошча | 1976—1990 |
Абалонь | Праспект Карнейчука | 1980—1990 |
Палац «Украіна» | Чырвонаармейская | 1984—1993 |
Лыбедская | Дзяржынская | 1984—1993 |
Алімпійская | Рэспубліканскі стадыён | 1981—2011 |
Пачайна | Пэтрыўка | 1980—2018 |
Пералік участкаў і аб'ектаў | Даўжыня ўчасткаў, км | Колькасць станцый | Тэрмін увядзення ў эксплуатацыю |
---|---|---|---|
«Адэская», электрадэпо «Тэрэмкы» | 1,5 | 1 | Перспектыва, пасля 2020 года |
Курэніўска-Чэрванаармійская лінія ў 1976—1988 гадах абслугоўвалася электрадэпо «Дарныця». З 1988 года абслугоўваецца электрадэпо «Абалонь».
На лініі эксплуатуюцца вагоны серый 81-717/714, 81-553.1/554.1/555.1, 81-540.2/541.2 і 81-540.3к/81-541.3к. Да 1978 года на лініі эксплуатаваліся вагоны тыпу Еж.
Летам 2006 года на лініі праходзіў выпрабаванні пяцівагонныя склад з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (Крэмэнчуг), перададзены затым у электрадэпо «Харкаўская» для пастаяннай эксплуатацыі на Сырэцка-Пячэрскай лініі.
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.