Паштовая плошча (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паштовая плошча» (укр.: Пошто́ва пло́ща, ⓘ) — 16-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Кантрактовая Плошча і Плошча Незалежнасці. Адчынена 17 снежня 1976 года. Паблізу ад станцыі знаходзяцца рачны вакзал і ніжняя станцыя фунікулёра.
«Паштовая плошча» укр.: Поштова площа | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 17 снежня 1976 года |
Праектная назва | Рачны вакзал |
Раён | Падольскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 101 |
Шырыня платформаў, м | 8 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Пятра Сагайдачнага, Уладзімірскага спуску, Борычэва спуску, Паштовай плошчы |
Час адкрыцця | 05:41 |
Код станцыі | 216 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Кантрактовая Плошча і Станцыя метро Плошча Незалежнасці, Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя дробнага залажэння, калонная. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала злучана лесвіцай з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход. Наземны вестыбюль адсутнічае. На станцыі два рады па 25 калон, з крокам 4 метры.
Архітэктура станцыі прысвечана Дняпру і воднай тэматыцы. Пасажыры, трапляючы ў касавую залу, бачаць у цэнтры калону, абліцаваную чорнымі паліраванымі плітамі грузінскага мармуру Садахло. Яе колер кантрастуе са светлай абліцоўкай сцен з узбекскага мармуру Газган. Па версе падоўжных сцен касавай залы выкананы разьбяны фрыз па беламу мармуру з раслінна-жывёльным арнаментам, малюнак якога нагадвае аб блізкасці старажытнага Славуціча.
Шляхавыя сцены станцыі аздаблялі блакітнай керамічнай пліткай, якая стварала каляровы фон рачной роўнядзі, калоны — белым уральскім мармурам Коелга з ультрамарынавымі маёлікавымі вертыкальнымі ўстаўкамі. У 2013 годзе быў праведзены рамонт на станцыі, блакітная абліцовачная плітка на шляхавых сценах заменена бэжавай. Шэрагі калон ствараюць у перспектыве апраўленне размешчаных у тарцы платформы каляровых вітражоў, якія ўвасабляюць стылізаваную панараму сучаснага і старажытнага Кіева ўздоўж берагоў Дняпра. Падсвятленне вітража знутры павялічвае ўражанне глыбіні і прасторы дняпроўскіх даляглядаў.
Мастацкія кампазіцыі, размешчаныя ў цэнтры шляхавых сцен, выкананы ў тэхніцы чаканкі па медзі і прысвечаны тэме «Шлях ад Дняпра на княжацкую гару». На іх намаляваны Дняпро, крапасныя сцены Княжага граду, а паміж імі — глінабітныя і драўляныя домікі на Падоле, старажытная рака Глубочыца, прыродная гавань пры ўпадзенні ракі Пачайны ў Дняпро. Мастакі як бы працягнулі тэму Славуціча, тэму старажытнага шляху «з варагаў у грэкі», увасобленую ў мазаічным пано рачнога вакзала.
Своеасабліва было вырашана асвятленне цэнтральнай залы платформы: светлавыя папярочныя лініі з апалавага аргшкла складанай формы з накладкамі з адліваных алюмініевых кольцаў, аддаляючыся ў перспектыву, стваралі суцэльную светлавую паверхню, якая асацыявалася з чайкамі і хвалямі Дняпра. Пасля пажару на станцыі «Асакаркі» ў сакавіку 2012 года на «Паштовай плошчы» была дэмантаваная пластыкавая ашалёўка свяцілень, якая таксама была прызнана пажаранебяспечнай[1]. Наўзамен устаноўлены тыпавыя люмінесцэнтныя свяцільні.
Платформа на станцыі крыху звужана (замест стандартных 12 метраў — 8) — гэта было зроблена вымушана з-за вузкасці вуліцы, пад якой пабудавана станцыя, і немагчымасці яе пашырэння шляхам пераносу або зносу будынкаў і дамоў.
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.