Пачайна (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пачайна»[1] (укр.: Поча́йна, ⓘ) — 20-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі паміж станцыямі Абалонь і Тараса Шаўчэнкі. Адчынена 19 снежня 1980 года.
«Пачайна» укр.: Почайна | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1980 года |
Раён | Абалонскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Абалонскага праспекта, Вярбовай вуліцы |
Час адкрыцця | 05:31 |
Код станцыі | 213 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Абалонь і Станцыя метро Тараса Шаўчэнкі, Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 8 лютага 2018 года станцыя называлася «Пэтрыўка». 29 снежня 2016 года стала вядома пра верагоднасць перайменавання станцыі ў «Пачайну»[2], у гонар былой ракі Пачайна, у якой, паводле розных крыніц, князь Уладзімір у 988 годе хрысціў Русь.
Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Пралёты залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана ўваходамі з двума падземнымі вестыбюлямі. Паўночны вестыбюль накіраваны ў падземны пераход да праспекта Сцяпана Бандэры, Абалонскага праспекта і рынку «Пэтрыўка», паўднёвы вестыбюль выходзіць да Вярбовай вуліцы і чыгуначнай станцыі «Пачайна».
Станцыя пабудавана са зборных жалезабетонных элементаў. Для надання ёй асаблівага архітэктурнага аблічча абраны спосаб раскрыцця эстэтычнай каштоўнасці даўгавечных аздобных матэрыялаў і іх арганічнага адзінства, што неабходна для сучаснага рашэння прасторы станцыі метро. Станцыя ўпрыгожана некалькімі відамі манументальнага мастацтва. Адзін уваход на платформу ўпрыгожаны мазаікай, другі — вітражамі, а сама платформа — чаканкай. Усе работы былі завершаны ў 1980 годзе. Аўтар — мастачка Людміла Сямыкіна (лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі) у дуэце з сынам Сетраком Бараянцам.[3]. Ал станцыі «Абалонь» «Пачайна» адрозніваецца падвеснай столлю з перфараванага алюмінія з убудаванымі ў яго свяцільнямі. Наземных вестыбюляў няма.
Адкрыццё — 05:38, закрыццё — 0:08.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.