Герояў Дняпра (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Геро́яў Дняпра́» (укр.: «Геро́їв Дніпра́», ⓘ) — 25-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, наступная пасля станцыі «Мінская». Адкрыта 6 лістапада 1982 года. Пасажырапаток — 38,6 тыс. чал./суткі (2009 год). Названа так па вуліцы Гэроіў Дніпра.
«Герояў Дняпра» укр.: Героїв Дніпра | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1982 года |
Праектная назва | Абалонь ІІІ |
Раён | Абалонскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 99 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Вул. Герояў Дняпра, Абалонскі праспект |
Размяшчэнне | Мікрараён Абалонь |
Час адкрыцця | 05:24 |
Код станцыі | 210 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Мінская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя дробнага залажэння, калоннага тыпу, мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Платформа станцыі з двух бакоў злучаная лесвіцай з падземнымі касавымі вестыбюлямі. Выхады і ўваходы ў вестыбюлі выкананы ў адзіным комплексе з транспартнай развязкай на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Герояў Дняпра — на ніжнім узроўні знаходзяцца платформа станцыі і вестыбюлі, на сярэднім узроўні знаходзіцца вялікая плошча і чатыры выхады ў бок бліжэйшых вуліц, на верхнім узроўні — аўтамабільная дарога. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
Абсталяванне станцыі звязана з адной з гераічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — фарсіраваннем Дняпра і вызваленнем Кіева восенню 1943 года.
Як і многія іншыя калонныя станцыі ў Кіеве, «Герояў Дняпра» уяўляе сабой незвычайны выхад з праблемы аднастайнасці архітэктуры тыпавой калоннай станцыі — калоны, абліцаваныя цёмным мармурам карычневага колеру, маюць капітэлі ў выглядзе стылізаваных паходняў жаўтлява-белага колеру, якія ствараюць раўнамерна асветлены фон столі. На шляхавай сцяне, абліцаванай ракушачнікам у ніжняй частцы і мармурам «Коелга» ў верхняй, — паласа з розных відаў паліраванага каменю, сімвалізуючага гвардзейскія стужкі ордэна Славы.
Адкрыццё — 5:30, закрыццё — 0:00.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.