(XVI ст.) дзяржаўца бірштанскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацей Мікітавіч Галоўчынскі (каля 1470 — пасля 1536) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мацей Мікітавіч Галоўчынскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1470 |
Смерць | не раней за 1536 ці 1539 |
Род | Галоўчынскія[1] |
Бацька | Мікіта[d] |
Жонка | Фяціння[d][2], каля Людміла Духніч[d][3] і Таміла Міхайлаўна Мсціслаўская[d][4] |
Дзеці | Яраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі, Іван Мацеевіч Галоўчынскі[d], Фядора з Галоўчынскіх[d], Даброхна з Галоўчынскіх[d][5][6] і Астафій Мацвеевіч Галоўчынскі |
Сын Мікіты. У Вялікае Княства Літоўскае прыехаў з Масквы сакратаром дачкі Івана III Алены Іванаўны ў 1495 годзе. Намеснік княжацкі і цяцерынскі (1502), бірштонскі, магілёўскі і анікштанскі (1507)[7]. Пасля яе смерці (1513) прызначаны Жыгімонтам Старым намеснікам і дзяржаўцам бірштанскім[8].
У 1536 годзе прасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, каб пасля яго смерці старостамі бірштонскімі былі яго сыны Яраслаў і Іван. Са сваіх маенткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў[7].
Ад Алены Іванаўны і Аляксандра Ягелончыка атрымаў маёнткі Струня каля Полацка, Стаяцішкі ў Віленскім павеце, Езна ў Ковенскім павеце, Княжыцы і інш[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.