горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Анікшчэй (літ.: Anykščiai, беларуская назва — Ані́кшты) — горад у паўночнай Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікшчэйскага раёна Уцянскага павета. Колькасць насельніцтва складе каля 12 тыс. чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Праз горад праходзіць чыгунка Панявежыс — Швянчоніс. Размешчаны за 100 км ад Вільнюса і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (прыток Віліі). Анікшчэй знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштайція.
Першыя згадкі паселішча датаваны 1442 годам[2]. У XVI ст. пабудаваны "двор" Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшчэй атрымаў 17 студзеня 1792 года прывілеем вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікшчэя была яўрэямі, якія практычна ўсе знішчаны гітлераўцамі пад час Другой Сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшчэй знаходзіўся ў складзе Літоўскай рэспублікі, а з 1940 года ў складзе СССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.