адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыткавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жыткавічы.
Жыткавіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Жыткавічы | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Мікалаевіч Сідарэнка[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 82,94 %, руская 15,12 % Размаўляюць дома: беларуская 52,12 %, руская 43,81 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
40 838 чал.[1] (8-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 14,0 чал./км² (11-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 95,1 %, рускія — 2,7 %, украінцы — 1,09 %, іншыя — 1,11 %[1] |
||||
Плошча |
2 916,27[2] (2-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
184,1 м |
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мяжуе з Петрыкаўскім, Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласці, Столінскім і Лунінецкім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама Любанскім і Салігорскім раёнамі Мінскай вобласці. Яго працягласць з поўначы на поўдзень 82,5 км, з захаду на ўсход — 71,5 км. Плошча 2 916,27 км².
Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР з адміністрацыйным цэнтрам у мястэчку Жыткавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 8 сельсаветаў: Браніслаўскі, Бялёўскі, Вятчынскі, Жыткавіцкі, Людзяневіцкі, Ляхавіцкі, Руднянскі, Юркевіцкі. 8 кастрычніка 1924 года да раёна далучаны Дзякавіцкі і Князь-Азёрскі сельсаветы Старобінскага раёна Слуцкай акругі. 21 жніўня 1925 года абодва сельсаветы вернуты ў склад Старобінскага раёна. 5 красавіка 1935 года Дзякавіцкі сельсавет зноў уключаны ў склад Жыткавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бялёўскі, Вятчынскі, Жыткавіцкі, Ляхавіцкі сельсаветы, утвораны Марохараўскі сельсавет[3]. Сучасныя межы раён набыў у першай палове 1960-х гадоў, калі праводзілася ўзбуйненне раёнаў і абласцей БССР. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Ленінскі сельсавет Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці[4], 11 красавіка 1960 года — Мілевіцкі сельсавет Старобінскага раёна Мінскай вобласці[5], а 17 красавіка 1962 года — сельсаветы скасаванага Тураўскага раёна (Азяранскі, Верасніцкі, Перароўскі, Рычоўскі) і гарадскі пасёлак Тураў[6]. 19 лістапада 1971 года Жыткавічы атрымалі статус горада[7]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Жыткавіцкага раёна: горад, гарадскі пасёлак, 12 сельсаветаў, 110 населеных пунктаў[8]. 28 студзеня 1991 года з часткі Марохараўскага сельсавета быў утвораны Чырвоненскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Жыткавічы і Жыткавіцкі раён былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 27 жніўня 2004 года гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 26 верасня 2006 года скасаваны Браніслаўскі сельсавет[9]. 27 снежня 2022 года скасаваны Дзякавіцкі і Перароўскі сельсаветы[10].
56 % тэрыторыі займае лес з перавагай хваёвых і чорнаальховых драўняных парод, 14 % — рэкі, азёры і штучныя вадаёмы, балоты, 24,1 % — сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Праз тэрыторыю раёна працякае галоўная водная артэрыя беларускага Палесся — рака Прыпяць з прытокамі Случ, Сцвіга, Скрыпіца, Навуць. На тэрыторыі раёна знаходзіцца шмат азёр: Чырвонае (самае буйное возера Палесся), Белае, Найда, Вусцечына і іншыя. У раёне размешчаны нацыянальны парк «Прыпяцкі», частка ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць», тры біялагічныя заказнікі («Залюціцкі», «Мілевіцкі» і «Тураўскі луг»), а таксама Жыткавіцкі і Ленінскі паляўнічыя заказнікі.
У тэктанічных адносінах цэнтральная частка раёна прымеркавана да Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу, паўночная і паўднёвая — да Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды чацвярцічнага ўзросту магутнасцю 10—15 м, месцамі да 60—70 м, ніжэй неагенавыя і палеагенавыя 10—70 м, мелавыя адклады трапляюцца на поўначы і поўдні раёна, каменнавугальныя і дэвонскія пашыраны больш, але таксама толькі на поўначы (700—1000 м) і поўдні (да 2000 м). На ўсходзе раёна ў адкладах верхняга дэвону вылучаюцца дзве саляносныя тоўшчы. У падэшве платформавага чахла верхнепратэразойскія адклады магутнасцю да 450 м. Пад платформавым чахлом на глыбіні 11—150 м на выступе і 1000—4000 м і больш ва ўпадзіне залягаюць пароды крышталічнага фундамента. 15 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 126 млн т (найбуйнейшыя Булеў Мох і часткова Межч, Ржышча-Ліпкі, Смалярня, Рудня-Грэбень), 3 радовішчы глін для грубай керамікі з агульнымі запасамі 587 тыс. м³, Жыткавіцкае радовішча будаўнічага каменю, Жыткавіцкае радовішча бурага вугалю, Тураўскае радовішча гаручых сланцаў, Бярэзінскае, Дзедаўскае, Людзяневіцкае радовішчы кааліну з агульнымі запасамі 17,7 млн т.
У раёне налічваецца 109 населеных пунктаў, з іх 2 горада — Жыткавічы і Тураў. Усяго ў раёне (на студзень 2013 года) пражывае 38,3 тыс. чалавек. У горадзе Жыткавічы пражывае 15,8 тыс., горадзе Тураў — 2,8 тыс., у сельскай мясцовасці — 19700 чалавек.
На тэрыторыі раёна працуюць 21 сярэдняя і 7 базавых школ. Сетка ўстаноў культуры Жыкавіцкага раёна ўключае 52 клубных і 39 бібліятэчных устаноў, 3 школы мастацтваў, 1 дзіцячую музычную школу, Тураўскі краязнаўчы музей. Культурнае абслугоўванне маланаселеных пунктаў раёна забяспечваюць 2 аўтаклуба.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.