Маро́хараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марохарава. Плошча 157,67 км²[1].

Хуткія факты Марохараўскі сельсавет, Краіна ...
Марохараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Марохарава
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 731
Плошча 157,67 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Бялёўскага і Ляхавіцкага сельсаветаў[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марохаўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета перададзена вёска Хісцецкі Бор, з Дзякавіцкага сельсавета — вёска Вятчынская Рудня, у склад Руднянскага сельсавета перададзены вёскі Келі, Палянка і Яміца[4]. 28 студзеня 1991 года вёскі Відошын, Ляхавічы, Навуць, Пласток, Пухавічы, Сяменча і пасёлак Чырвонае перададзены ў склад новаўтворанага Чырвоненскага сельсавета. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета вернута вёска Навуць[5]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзякавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Дзякавічы, вёскі Буда, Вятчын, Лутоўе, Пасталы і Хвойка)[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2028 чалавек[7], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1731 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.