Марохараўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маро́хараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марохарава. Плошча 157,67 км²[1].
Марохараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Марохарава |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 731 |
Плошча | 157,67 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Бялёўскага і Ляхавіцкага сельсаветаў[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марохаўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета перададзена вёска Хісцецкі Бор, з Дзякавіцкага сельсавета — вёска Вятчынская Рудня, у склад Руднянскага сельсавета перададзены вёскі Келі, Палянка і Яміца[4]. 28 студзеня 1991 года вёскі Відошын, Ляхавічы, Навуць, Пласток, Пухавічы, Сяменча і пасёлак Чырвонае перададзены ў склад новаўтворанага Чырвоненскага сельсавета. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета вернута вёска Навуць[5]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзякавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Дзякавічы, вёскі Буда, Вятчын, Лутоўе, Пасталы і Хвойка)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2028 чалавек[7], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1731 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.