Сеул
сталіца Паўднёвай Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia
сталіца Паўднёвай Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сеу́л (кар.: 서울, соуль, «сталіца»; яп.: 京城, けいじょう, кэйдзё, «сталічны замак»[заўв 1]) — найбольшы горад і сталіца Паўднёвай Карэі, горад з асаблівым статусам. Размешчаны на рацэ Ханган на паўночным захадзе краіны, прыблізна ў 50 кіламетрах ад мяжы краіны з Паўночнай Карэяй. Сеул з’яўляецца горадам з вялікай гісторыяй: быў сталіцай дынастыі Пэкчэ (18 да н. э. — 660) і дынастыі Чосан (1392—1910). У 1394 годзе Сеул стаў сталіцай Карэі.
Горад
Сеул
서울 특별시, Seoul
| ||||||||||||||||||||||||||
Першая назва горада — Вірэсон, быў сталіцай дзяржавы Пекчэ пачынаючы з 370 года н. э. У часы панавання дынастыі Каро быў вядомы як Хансон (па-кітайску: 汉城, «крэпасць на беразе ракі Ханган»). У часы дынастыі Чосан, распачатай у 1394 годзе, быў сталіцай дзяржавы і называўся Ханян (па-кітайску: 汉阳). У гады японскага каланіяльнага панавання на тэрыторыі горада размяшчалася адміністрацыйная адзінка Кёнсан (па-японску: 京城, Кэйдзё), пасля вызвалення ў 1945 годзе была канчаткова зацвярджана назва Сеул.
Пэкчэ, адно з трох карэйскіх каралеўстваў, было заснавана ў 18 годзе да н. э., са сталіцай у горадзе Вірэсон у раёне сучаснага Сеула. З тых часоў захаваліся руіны гарадскіх сцен. Кіраванне горадам неўзабаве перайшло ад Пекчэ да Каро ў V стагоддзі, а затым да Сілы ў VI стагоддзі. У XI стагоддзі ўрад Каро, які заваявала Сіла, пабудавала крэпасць, вядомую як «Паўднёвая Сталіца». Калі Чосан змяніла Каро, сталіца была перанесена ў Сеул (Хансон, пазней Ханян), дзе заставалася да канца панавання дынастыі.
Першапачаткова горад быў цалкам акружаны сцяной вышынёй да сямі метраў для абароны насельніцтва ад дзікіх жывёл, разбойнікаў і варожых войскаў. Затым горад павялічыўся за сцены і, хоць яны зараз не існуюць, акрамя невялікага вучастка на поўнач ад цэнтра горада, брамы існуюць і па сёння, самыя вядомыя з іх: Намдэмун і Тондэмун. У часы Чосан брамы адчыняліся і зачыняліся штодня пад гукі вялікіх званоў.
11 лютага 2008 году брама Намдэмун, пабудаваная ў 1398 годзе, была амаль цалкам знішчана агнём — падпал зладзіў пажылы мешчанін, звароты пра разгляд жыллёвай праблемы якога гарадскія ўлады сістэматычна ігнарыравалі, кампанія-забудоўшчык выплаціла гэтаму мешчаніну прыніжаную суму кампэнсацыі за зямельны вучастак, які размяшчаўся на тэрыторыі вызначанай забудовы. Пазней, пасля злову падпальшчыка паліцыяй, ён раскаяўся ў зробленым і папрасіў у нацыі прабачэння за сваю правіну. Раней гэты ж чалавек зладзіў падпал ў Сеульскім палацы Чхангенгун. Брама не мела аховы, магчыма, таму, што нікому ў галаву прыйсці не магло замахвацца на нацыянальны набытак № 1.
Асноўная прычына практычна поўнай няздольнасці пажарных справіцца з агнём складалася ў тым, што брама была драўлянай, і ўся яе канструкцыя была прасякнутая воданепрымальным сродкам для абароны ад ападкаў. У выніку гэта ж сродак адштурхоўваў ваду, якой пажарныя разлікі на працягу некалькіх гадзінаў палівалі падпаленую браму. Урад Рэспублікі Карэя паабяцаў нацыі на працягу трох гадоў аднавіць вароты, для чаго былі выдзелены фінансавыя сродкі ў памеры 21 мільёнаў долараў ЗША. Паводле інфармацыі некаторых сеульскіх газет, частка кампаніяў-падрадчыкаў па аднаўленню брамы падахвоцілася вырабляць працы за дарма.
У час вайны ў Карэі Сеул двойчы пераходзіў у рукі паўночнакарэйскіх і кітайскіх войскаў (у чэрвені—верасні 1950 і студзені—сакавіку 1951 гадоў). У выніку баявых дзеянняў горад быў моцна разбураны. Звыш за 191 тысячу пабудоваў, 55 тысяч жылых дамоў і 1000 прадпрыемстваў ляжала ў руінах. У дадатак, паток уцекачоў запоўніў горад, павялічыўшы колькасць насельніцтва да 2,5 мільёнаў, большай часткай бяздомных. Пасля вайны Сеул быў хутка адноўлены і зноўку стаў палітычным і эканамічным цэнтрам краіны. Сёння насельніцтва горада — гэта чвэрць насельніцтва Паўднёвай Карэі, Сеул займае сёмае месца сярод гарадоў свету па колькасці штаб-кватэр карпарацый, якія ўваходзяць у спіс пяцісот найбуйнейшых транснацыянальных карпарацый паводле вэрсіі часопіса Fortune[2].
У 1988 годзе Сеул стаў сталіцай XX летніх Алімпійскіх гульняў, а ў 2002 годзе — адным з месцаў правядзення чэмпіянату свету па футболу.
Клімат Сеула вызначаецца як мусонны. Сеул знаходзіцца на адной шыраце з поўднем Турцыі, Грэцыі, Іспаніі і іншымі цёплымі краінамі, тым не менш у горадзе, нягледзячы на тое, што ён акружаны морам, адзначаецца ўстойлівая, хоць і недоўгачасовая мяккая зіма. Сярэдні мінімум у студзені дасягае −6 °C.
Лета ў горадзе не толькі вельмі спякотнае, бо сярэдняя тэмпература жніўня складае 25,4 °C, але і вельмі вільготнае. Аднак моцная спякота ў горадзе бывае рэдка, і тэмпература вельмі рэдка дасягае 35 °C і вышэй. Гэтым Сеул адрозніваецца ад гарадоў з трапічным пустэльным і стэпавым кліматам, як то Каір, Ташкент, Астрахань і іншыя, у якіх падобная сярэдня тэмпература ў ліпені. Улетку ў горад прыходзіць мусон, які назіраецца з мая па верасень, і сярэднямесячная колькасць ападкаў перавышае 300 мм. За суткі часам можа выпасці больш за 100 мм ападкаў, а пры праходжанні тайфуна — больш за 250 мм ападкаў. У астатнія поры года пераважаюць вятры з мацерыка, а ўзімку пераважае антыцыклёны тып надвор’я. Сеул не абаронены ад паўночных вятроў гарамі, часам у горадзе тэмпература можа апускацца да тэмператур у −15 °C і ніжэй.
Клімат Сеула | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 13,5 | 18,7 | 23,0 | 29,8 | 32,4 | 37,4 | 38,4 | 38,1 | 36,0 | 29,6 | 24,0 | 19,6 | 38,4 |
Сярэдні максімум, °C | 1,6 | 4,1 | 10,2 | 17,6 | 22,8 | 26,9 | 28,8 | 29,5 | 25,6 | 19,7 | 11,5 | 4,2 | 16,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,7 | −0,1 | 5,5 | 12,2 | 17,4 | 21,9 | 24,9 | 25,4 | 20,8 | 14,4 | 6,8 | 0,2 | 12,2 |
Сярэдні мінімум, °C | −6,1 | −4,1 | 1,1 | 7,3 | 12,6 | 17,8 | 21,8 | 22,1 | 16,7 | 9,8 | 2,9 | −3,4 | 8,2 |
Абсалютны мінімум, °C | −22 | −19,8 | −15,3 | −4,6 | 4,6 | 7,0 | 11,9 | 12,5 | 3,9 | −2,6 | −11,5 | −18,1 | −22 |
Крыніца: worldweather.org, Надвор'е і клімат |
Сеул вядомы сваёй шчыльнасцю насельніцтва, якая амаль у два разы больш за шчыльнасць Нью-Ёрка і у восем разоў больш за шчыльнасць Рыма, хоць і некалькі менш, чым шчыльнасць Парыжа. Шчыльнасць ягонай агламерацыі з’яўляецца самым высокім у АЭСіР[3]. Амаль усе жыхары Сеула з’яўляюцца карэйцамі, але існуюць невялікія кітайскія і японскія меншасці. З 2009 года насельніцтва горада складае 10 208 302 чалавек[4]. Лік іншаземцаў, якія пражываюць у Сеуле, складаў 255 501 чалавек у 2010 годзе ў адпаведнасці з афіцыйнымі дадзенымі[5]. Станам на канец чэрвеня 2011 года, 10,29 млн грамадзянаў рэспублікі жылі ў горадзе. Гэта на 0,24 % менш у параўнанні з паказчыкам канца 2010 года. Станам на чэрвень 2011 года, 281 780 замежнікаў былі размешчаны ў Сеуле. З іх 186 631 замежнікаў (66 %) былі грамадзянамі Народнай Рэспублікі Кітай, але прадстаўнікамі карэйскай нацыянальнасці. Гэты паказчык на 8,84 % большы ў параўнанні з аналагічным паказчыкам канца 2010 году і 12,85 % у параўнанні з чэрвенем 2010 года. Наступная па велічыні група складалася з грамадзян КНР, якія не мелі карэйскай этнічнай прыналежнасці; 29 901 з іх пражывалі ў Сеуле. Наступная высокая група складалася з 9 999 грамадзянаў Злучаных Штатаў. Наступнай па колькасці груп з’яўляюцца прадстаўнікі Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), маючы 8717 чалавек колькасці[6].
Двума асноўнымі рэлігіямі ў Сеуле з’яўляюцца будызм і хрысціянства. Іншыя рэлігіі ўключаюць шаманізм і канфуцыянства, апошняя разглядаецца хутчэй як распаўсюджаная сацыяльная філасофія, а не рэлігія.
|
|
Штаб-кватэры такіх сусветнавядомых кампаній як, то Samsung, LG, Hyundai, Kia і SK, знаходзяцца ў Сеуле, што робіць горад адным з галоўных бізнес-цэнтраў свету. Нягледзячы на тое, што на яго долю прыпадае толькі 0,6 адсотка тэрыторыі Паўднёвай Карэі, Сеул вырабляе 21 адсоткаў ВУП краіны[7].
Адносна вялікая колькасць транснацыянальных кампаній маюць штаб-кватэры ў Сеуле[8]. Сярод міжнародных банкаў свае філіялы ў Сеуле маюць Citigroup, Deutsche Bank, HSBC, Goldman Sachs, JPMorgan Chase, Barclays, Grupo Santander, UBS, Credit Suisse, UniCredit, Société Générale, Calyon, BBVA, Macquarie Group, ING Bank і Standard Chartered. Korea Exchange Bank таксама мае штаб-кватэру ў горадзе.
Найбуйнейшым рынкам у Паўднёвай Карэі з’яўляецца рынак Дангдаэмун, які знаходзіцца ў Сеуле. Мэндонгдонг з’яўляецца гандлёва-забаўляльнай зонай у цэнтры горада Сеул, дзе месцяцца крамы сярэдняй і элітнай клясы, модныя бутыкі і міжнародныя брэндавыя крамы. Непадалёк ад рынку Намдэмун, названы ў гонар брамы Намдэмун, знаходзіцца найстарэйшы сталы працуючы рынак у Сеуле. Сынчхон з’яўляецца гандлёвым раёнам, які абслугоўвае галоўным чынам моладзь і студэнтаў. Інсадонг з’яўляецца культурным арт-рынкам у Сеуле, дзе можна набыць традыцыйныя і сучасныя карэйскія творы мастацтва, як то карціны, скульптуры і каліграфіі. Гвангхак-донг ёсць блышыны рынак, а таксама ў Сеуле ёсць антыкварны рынак Янганпэонг. Некаторыя крамы для мясцовых дызайнэраў былі адчынены ў Самчэонг-дон, дзе шматлікія знаходзяцца невялікія мастацкія галерэі. Ітхэвон абслугоўвае галоўным чынам замежных турыстаў і амерыканскіх жаўнераў, якія базуюцца ў горадзе. Раён Гангнам з’яўляецца адным з самых заможных раёнаў у Сеуле і адрозніваецца модным і высакаклясным гандлёвым цэнтрам COEX Mall. Аптовыя рынкі ўключаюць у сябе Нарангджын і Гарак. Енсанскі рынак электронікі з’яўляецца найбуйнейшым рынкам электронікі ў Азіі. Гасанскі лічбавы комплекс таксама прапануе шырокі спектар электронных прадуктаў.
У горадзе дзейнічае метрапалітэн, які па аб’ёмах пасажыраперавозак займае адно з першых месцаў у Азіі. Дзевяць лініяў метро маюць нумары ад 1 да 9, ёсць лінія Чунансон (па-карэйску: 중앙선), якая з’яўляецца чыгункай, але мае агульныя станцыі перасадак з лініямі метрапалітэна, і лінія Пундансон (па-карэйску: 분당선), таксама адносіцца хутчэй да чыгункі, чым да лініі метрапалітэна. Гэтая лінія складаецца з 20 станцый, але на тэрыторыі горада мае толькі 8 станцый.
Вызначэнне колькасці станцый метро, якія належаць да гораду, з’яўляецца вельмі складанай справай з прычыны цеснага ўзаемадзеяння дзяржаўнага і прыватнага капіталаў пры будаўніцтве лініяў метрапалітэна, а таксама ў сувязі з тым, што Сеульскае метро першапачаткова з’явілася як частка прыгараднай чыгункі, бо першая лінія метро была ўсяго толькі злучальным вучасткам двух прыгарадных чыгунак.
Дзявятая лінія метро была уведзена ў эксплюатацыю ў 2009 годзе. Яна цягнецца ўздоўж паўднёвага берага ракі Ханган і складаецца з 36 станцый. На схемах метрапалітэна лініі і станцыі пранумараваны, што дазваляе замежнікам даволі лёгка арыентавацца пры назначэнні сустрэчаў на пэўных станцыях. Назвы ўсіх станцый і наогул усё паказальнікі ў метрапалітэне прадубляваныя на англійскай мове.
Транспартны бум у Сеуле бярэ свой пачатак у эпоху Карэйскай імперыі, калі былі пракладзеныя першыя аўтадарогі і першая чыгунка да Сіныйджа. З тых часоў транспартная сістэма горада моцна разраслася, зрабіўшы яго адным з найбуйнейшых транспартных вузлоў Азіі. У горадзе пракладзены метрапалітэн з дзевяццю лініямі, дзейнічае каля 200 аўтобусных маршрутаў, і шэсць вялікіх аўтастрад, якія вядуць да раёнаў горада і ягоных прыгарадаў. Сеул злучаецца з іншымі гарадамі краіны з дапамогай хуткаснай чыгункі KTX, якая з’яўляецца адной з самых хуткіх у свеце.
Да сярэдзіны 1970-х гадах у бізнесным цэнтры Сеула існаваў і трамвайны транспарт, аднак у сувязі з пачаткам уводу ў эксплуатацыю метрапалітэна, а таксама з той акалічнасцю, што трамвайныя шляхі займалі занадта шмат месца на вузкіх вулачках Сеула ва ўмовах сталага павелічэння колькасці аўтатранспарту, было прынята рашэнне скасаваць трамвайныя маршруты.
У горадзе і на міжгародніх маршрутах вельмі развіты аўтобусны транспарт. Аўтобусы маюць перавагу перад прыватным аўтатранспартам і гэтае правіла выконваецца ў абсалютнай большасці выпадкаў, але асноўныя парушальнікі гэтага правіла ёсць таксісты, з якімі ў кіроўцаў аўтобусаў ідзе непрымірымая варожасць. Аднак у сувязі з няўхільным ростам асабістага аўтатранспарту некалькі гадоў таму сур’ёзна паўстала праблема затораў на дарогах. Гэтую праблему для аўтобусаў збольшага атрымалася вырашыць, дзякуючы ініцыятыве цяперашняга прэзідэнта. У выніку некаторых новаўвядзенняў час паездкі мяшчанаў з паўднёвых раёнаў Сеула ў цэнтр горада раніцай і з цэнтра горада ўвечары па гэтым маршруце скарацілася прыкладна ў 2,5—3 разы. Адразу ж услед за гэтым новаўвядзеннем у іншых раёнах Сеула рушылі аналагічныя змены.
Горад абслугоўваецца двума аэрапортамі. Аэрапорт Кімпхо доўгі час быў адзіным у краіне міжнародным аэрапортам. У сакавіку 2001 года адчыніўся Міжнародны аэрапорт Інчхон ў аднайменным прыгарадзе Сеула. Пасля гэтага аэрапорт Кімпхо стаў ажыццяўляць толькі ўнутраныя рэйсы, за выключэннем рэйсаў у Токіа і Шанхай. Інчхонскі аэрапорт ўваходзіць у лік найбуйнейшых аэрапортаў ва Усходняй Азіі, разам з аэрапортамі Ганконга і Сінгапура. Абодва аэрапорта звязаныя з Сеулам хуткаснымі аўтамагістралямі. У 2008 годзе было адчынена чыгуначнае паведамленне паміж аэрапортамі Кімпхо і Інчхон. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва хуткаснай чыгункі, якая будзе звязваць Міжнародны аэрапорт Інчхон з Цэнтральным вакзалам Сеула.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.