From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбух у мінскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся ў мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года ў 17:56 па мінскім часе[2]. 15 чалавек загінулі[3], больш за 200 пацярпелі.[4]
Выбух у мінскім метрапалітэне | |
---|---|
Месца нападу |
Беларусь, Мінск |
Мэта нападу | Кастрычніцкая |
Дата |
11 красавіка 2011 17:55,50 (UTC+3) |
Спосаб нападу | выбух бомбы |
Зброя | выбуховая прылада, начыненая сечанай арматурай, цвікамі і металічнымі шарыкамі дыяметрам каля 1,5 см, магутнасцю ў трацілавым эквіваленце каля 5 кг |
Загінулыя | 15 |
Параненыя | 200—400[1] |
Колькасць тэрарыстаў | 2 |
Тэрарысты | Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў |
Станцыя «Кастрычніцкая» — найбольш загружаная з усіх станцый Мінскага метрапалітэна. Станцыя Кастрычніцкая з'яўляецца перасадачны вузлом на іншую лінію метро. Да моманту выбуху там знаходзілася каля 300 чалавек.[5]
Меркавана, выбух адбыўся паміж другім і трэцім вагонам[6] у раёне другога шляху (кірунак да станцыі метро «Інстытут Культуры»). Магчыма, бомба была закладзена пад лаўку на станцыі насупраць другога вагона. Магутнасць выбуховага прыстасавання складала ад 5 да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Яно было начыненае металічнымі шарыкамі.[5]
Па словах некаторых відавочцаў, у выніку выбуху адбылося разбурэнне эскалатара. На пероне — варонка дыяметрам 80 сантыметраў[7].
Да станцыі метро прыбылі пажарныя разлікі, карэты хуткай дапамогі і Медыцынская служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з нагоды надзвычайнага здарэння[8], пасля чаго разам з міністрам унутраных спраў і сваім сынам спусціўся ў метро для ўскладання кветак на месца выбуху.[9]
Я перадаю шчырыя спачуванні сем'ям ахвяр. ААН разам з дзяржавамі-членамі працуе над тым, каб прадухіліць гвалтоўныя, тэрарыстычныя метады.
Выказваю самыя глыбокія, самыя шчырыя спачуванні вам, усяму беларускаму народу ў сувязі з тэрактам у самым цэнтры беларускага сталіцы — мінскім метро. Гэта наш агульны душэўны боль. Трагедыя ўскалыхнула ўсіх расіян, пецябруржцаў. У гэтыя дні пецябруржцы смуткуюць разам з усімі жыхарамі Беларусі.
Мы звярнулі ўвагу на выбух у мінскім метро, які выклікаў чалавечыя ахвяры. Мы рашуча асуджаем падобныя дзеянні і просім прыняць спачуванні.
Разам з дружалюбным беларускім народам падзяляем боль тых, хто страціў родных і блізкіх. Ад імя народа Украіны і ад мяне асабіста прашу перадаць шчырыя словы спачування і падтрымкі сем'ям загінулых, а таксама пажаданні скарэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым[20].
Выбух, які ўнёс жыцці ўжо як мінімум 11 чалавек і траўміраваў многіх іншых, з'яўляецца варварскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасцямі, у імя якіх працуе ПАСЕ. Я хачу выказаць нашы спачуванні сем'ям загінулых, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі і іх сем'ямі
Супраць грамадзян нашых дзяржаў здзейснена цяжкае злачынства. Такога роду нечалавечныя акты не маюць ніякага апраўдання.Выказваю свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, спачуванні і падтрымку параненым і пацярпелым, сваю салідарнасць з беларускім народам.
Рух на маскоўскай лініі метро быў перакрыты: на суседніх станцыях метро «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна» пасажыраў не дапускалі ў метро[27].
Непасрэдна ў выніку выбуху загінула 11 чалавек, пазней ад атрыманых траўм яшчэ два чалавекі памерлі ў бальніцы. За медыцынскай дапамогай звярнулася 204 чалавека.
На некаторых навінавых рэсурсах апублікаваныя спісы пацярпелых[28][29].
Для аказання дапамогі пацярпелым расійскае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця накіравала ў Беларусь групу высокапрафесійных урачоў, якія працавалі ў надзвычайных сітуацыях[34][35].
Увечары 12 красавіка на тэлеканале АНТ падчас ток-шоў «Адкрыты фармат» (вядучыя — Вячаслаў Бандарэнка, Тенгiз Думбадзэ) прайшоў беспрэцэдэнтны дабрачынны марафон. На працягу 2 гадзін на спецыяльную тэлефонную лінію патэлефанавала звыш 166 тысяч жыхароў Беларусі, якія пералічылі ў фонд дапамогі пацярпелым ад тэракту звыш 332 мільёнаў беларускіх рублёў (больш 100 тысяч долараў).
Прынята рашэнне аб аб'яўленні ў Беларусі нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.[36]. Траур абвешчаны на 13 красавіка.
Прэзідэнт Лукашэнка распарадзіўся праверыць усе воінскія склады на наяўнасць узрыўчаткі і боепрыпасаў, узмацніць бяспеку транспарта і месц масавага збору людзей.
Пачаты мерапрыемствы па выяўленню выбуховых рэчываў і зброі, якія захоўваюцца нелегальна.[37] У мінскім метро вядзецца ўстаноўка металадэтэктараў.[38]
Сем'і загінулых пры выбуху ў мінскім метро атрымаюць па 10 тысяч долараў у эквіваленце, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька: «Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі прынята: сем'ям загінуўшых будзе выдзелена $10 тысяч». Сем'і пацярпелых атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь у залежнасці ад характару траўм: пацярпелыя з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі атрымаюць дапамогу ў 100 базавых велічынь (Br3, 5 млн), людзям з пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжкасці — 50 базавых велічынь (Br1,75 млн), пацярпелым з лёгкімі траўмамі кампенсуецца 20 базавых велічынь (Br700 тыс.)[39]
Таксама ўлады горада прынята рашэнне аб аказанні дапамогі сем'ям загінуўшых у арганізацыі пахавання і цырымоніях памінак. Памер расходаў на гэтыя мэты павінен скласці 800 базавых велічынь (Br28 млн). У мэрыі дадалі, што гарадская адміністрацыя прапануе сваякам загінуўшых для пахавання на выбар любыя могілкі Мінска, за выключэннем Усходніх і Ваенных[39].
Менгарвыканкам выплаціць матэрыяльную дапамогу ў памеры ад 200 да 400 базавых велічынь ($2,2—4,4 тыс.)асобам, якія атрымалі інваліднасць у выніку выбуху ў мінскім метро: да 400 базавых велічынь інвалідам 1-й і 2-й груп і 200 базавых велічынь — інвалідам 3-й групы[40].
Увечары 11 красавіка людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, каб паставіць свечкі і ўскласці кветкі, ушанаваўшы ахвяр выбуху на станцыі метро[41].
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт 12 красавіка выступіў са зваротам у сувязі з выбухам у метро і адслужыў паніхіду па загінулых у 12.00 у мінскім Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа[42]. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказалі спачуванні сем'ям загінуўшых, параненым і ўсім пацярпелым у выніку тэрарыстычнага акта[43][44]. 12 красавіка ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 12.00 і ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 18:30 адбыліся святыя літургіі за ахвяр тэракта[45].
Раніцай 12 красавіка каля пасольства Беларусі ў Маскве з'явіліся першыя кветкі ў знак жалобы па заўчасна загінуўшых у выніку тэракта[46]. Таксама да будынка аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу прыходзяць сотні пецябруржцаў, каб пакінуць кветкі, свечкі і свае спачуванні беларускаму народу ў сувязі з катастрофай[47]. Каля 18:00 у раёне месца трагедыі сабраліся некалькі сотняў чалавек, у асноўным — моладзь. Памяць ахвяр тэракта ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак[48].
У сувязі з тэрактам у мінскім метро на цэнтральнай плошчы ў Брэста сабралася каля сотні чалавек, каб выказаць сваю салідарнасць з загінуўшымі і пацярпелымі. Без накіравання адмысловай заявы ў мясцовую адмністрацыю было дамоўлена, каб а 18-й гадзіне загучалі званы касцёла. На акцыю прыйшла ў асноўным моладзь, якая несла кветкі і свечкі да знака «нулявога кіламетра»[49].
Як паведамляе «Вечерний Гродно», 13 красавіка а 20:30 на пл. Савецкай гараджане плануюць ушанаваць памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання[50]. Акцыя прайшла з удзелам больш за 300 гродзенцаў[51].
Акцыі шанавання ахвяр выбуху ў мінскім метро прайшлі на пл. Леніна каля знака «нулявога кіламетра» і каля Вечнага агню на пл. Савецкай. На месцах моладзь ускладала кветкі і запальвала свечкі[52].
Пазней была аб'яўлена агульнагарадская хвіліна маўчання. Паводле інфармацыі, якая паступіла з гарвыканкаму, 13 красавіка ў 14.00 прагучыць хранометр і жалобны звон, спыніцца транспарт. На адміністрацыйных будынках горада будуць жалобна аформленыя сцягі[53].
Акцыя па ўшанаванні заўчасна загінулых на ст. м. «Кастрычніцкая» павінна прайсці каля падземнага пераходу на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе раней быў усталяваны знак «нулявога кіламетра», каб ускласці там кветкі і запаліць свечкі[54].
У Гомелі ў знак салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта да знака «нулявы кіламетр» былі ўскладзены кветкі і запаленыя свечкі. 12 красавіка праз суткі пасля выбуху памяць загінулых была ўвекавечана хвілінай маўчання[55].
Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама ў сувязі з тэрактам у мінскім метро ў Гомелі былі адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.[55]
Увечары 12 красавіка і ўначы на 13 красавіка жыхары Бабруйска выйшлі на вуліцы горада ў знак грамадзянскай салідарнасці з жыхарамі Мінска і спачування па ахвярах выбуху. Людзі прыйшлі ў сквер на вуліцы Мінскай, каб запаліць свечкі, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання[56].
З 13 красавіка да канца тыдня ў горадзе аб'яўлена жалоба. Спыненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы[57]. У той жа дзень адбылася акцыя салідарнасці ў памяць аб загінулых, падчас акцыі жыхары горада ўсклалі кветкі да вечнага агню[58]. Таксама 13 красавіка адбылося пахаванне жыхаркі горада Вольгі Салаўёвай, якая загінула падчас тэракта[59].
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору стварыць следчую групу і ўзмацніць яе супрацоўнікамі МНС і КДБ, кіраўніком групы прызначаны намеснік генпракурора Андрэй Швед. Па словах А. Лукашэнка, асабістую адказнасць за расследаванне тэракта нясе намеснік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў праверыць магчымыя сувязі сённяшняга выбуха з выбухам на Дзень незалежнасці ў 2008 годзе. Міністру абароны было загадана праверыць усе склады з баявымі прыпасамі і выбуховымі рэчывамі.
Улады Расіі, Ізраіля і Вялікабрытаніі прапанавалі дапамогу ў расследаванні тэракту.[60] Выбухатэхнікі гэтых краін едуць у Мінск[5].
Адразу ж пасля тэракта былі забраныя запісы камер відэаназірання, якія былі ў метро. Таксама праваахоўнымі органамі выкарыстоўваліся фатаграфіі і відэазапісы здарэння, выкладзеныя ў інтэрнэце.
Раніцай 12 красавіка КДБ Беларусі паведаміў пра тое, што ўстаноўлены найбольш верагодны выканаўца тэракта. Вядзецца пошук меркаванага злачынца[61]. Складзены фотаробаты двух падазроных у здзяйсненні тэракта[62]. Імёны падазроных не раскрываюцца.[63]
Крыху пазней па падазрэнні ў дачыненні да тэракту былі затрыманыя некалькі чалавек[64].
13 красавіка на нарадзе аб ходзе расследавання тэракта ў метро Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тэракт у мінскім метро раскрыты, выканаўцы затрыманы. За арганізацыю выбуху былі затрыманыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. 30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.
Высунута некалькі палітычных версій прычын тэрарыстычнага акту[65]. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі назваў тры версіі: дэстабілізацыя абстаноўкі, помста экстрэмісцкіх арганізацый і дзеянні псіхічна нездаровага чалавека[66][67].
Прэзідэнт Лукашэнка не выключае, што тэрарыстычны акт мог быць арганізаваны звонку[68].
Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, апазіцыянер Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што магчымае ўзмацненне палітычных рэпрэсій пасля тэракта можа быць выгадны таксама і палітычным сілам за мяжой, якія імкнуцца «знішчыць шанц нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яго незалежнасць»[69].
У брытанскай і амерыканскай прэсе (The Guardian, Independent, Los Angeles Times) выказвалася меркаванне, згодна з якім «тэракт згуляе на руку кіраўніцтву краіны, якое можа выкарыстаць яго як падставу для далейшага наступлення на праціўнікаў улады» Аляксандра Лукашэнкі[70]. Журналісты дадзеных выданняў паказваюць (не салідарызіруючыся з імі) на існаванне канспіралагічных версій, якія прыпісваюць арганізацыю тэракта самім беларускім спецслужбам. Эксперт ИА REGNUM Сяргей Шыпценка паказвае ў сувязі з гэтай версіяй, што Беларусь адчувае сур'ёзныя праблемы на фінансавым рынку і пасля выбараў 2010 года, не прызнаных шэрагам дзяржаў, апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. За некалькі гадзін да тэракту 11 красавіка ўлады абмежавалі доступ да двух найбольш папулярным апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў, на 12 красавіка быў прызначаны разгляд палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў ПАСЕ і Саветам міністраў замежных спраў ЕС[65].
Іншая версія паказвае на магчымую радыкалізацыю некаторай групы беларускай апазіцыі, якая раней выкарыстоўвала толькі мірныя сродкі, пад уплывам рэпрэсій з боку ўлад[65].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.