From Wikipedia, the free encyclopedia
«Інтэрфакс» — расійскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў часы СССР у ліпені 1989 года. У 1994—2021 гадах мела падраздзяленне ў Беларусі.
Інтэрфакс | |
---|---|
Уладальнік |
Міхаіл Камісар (50 %), Рэнат Абдулін (16 %), Андрэй Мартынаў (16 %), Вячаслаў Церахаў (16 %), Алена Калеснікава (2 %). |
Штатныя карэспандэнты | болей 600[1] |
Дата заснавання | верасень 1989 года |
Мова | руская, англійская, нямецкая, казахская, азербайджанская |
Галоўны офіс | Расія, Масква, 127006, 1-я Цвярская-Ямская вул., 2 |
Вэб-сайт | interfax.ru |
У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падраздзяленні ў 7 з 8 федэральных акруг Расіі, акрамя Паўночна-Каўказскай. Таксама мае падраздзяленні ў такіх краінах, як Азербайджан, Англія, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Германія, Польшча, Украіна.
Паводле паведамленняў СМІ ў красавіку 2007 года інфармацыйная група «Interfax» набыла 90 % акцый інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета. Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзена ацэнка бізнесу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў долараў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сцвярджаюць, што сума пагаднення амаль у два разы менш за гэтую лічбу[2].
10 красавіка 1994 года агенцтва стварыла падраздзяленне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[3]. 1 студзеня 2022 года інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыніла сваю дзейнасць у Беларусі «ў сувязі са зменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у маі 2021 года». Пасля адпаведных паправак у Закон заснавальнікам СМІ ў Беларусі не можа выступаць замежная юрыдычная асоба, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Акрамя гэтага, ім не можа быць юрыдычная асоба, у якой 20 або больш % паёў валодаюць замежная дзяржава або замежныя грамадзяне. Супрацоўнікі «Інтэрфакса-Захад» пры закрыцці пераўладкаваліся ў камунікацыйнае агенцтва «Драйв-медыя» і на партал «Смарт Прэса»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.