Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор увайшоў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўвайшлі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Хуткія факты Арганізацыя Дагаворы пра калектыўную бяспеку, Аб'яднаны штаб ...
Арганізацыя Дагаворы пра калектыўную бяспеку
Thumb
Thumb
Аб'яднаны штаб Сцяг Расіі Масква
Адрас 101000, Москва, Сверчков переулок, 3/2[1]
Тып арганізацыі Ваенна-палітычны саюз
Афіцыйныя мовы Руская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Сцяг Беларусі Станіслаў Зась
Начальнік Аб'яднанага штаба Сцяг Расіі Анатоль Сідараў
Заснаванне
Падпісанне Дагавора аб калектыўнай бяспецы 15 мая 1992
Падпісанне Дагавора аб стварэнні АДКБ 7 кастрычніка 2002
Уваходжанне ў сілу Дагавора аб стварэнні АДКБ 18 верасня 2003
Колькасць членаў 63
Член у Сцяг Арменіі Арменія
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Казахстана Казахстан
Сцяг Кыргызстана Кыргызстан
Сцяг Расіі Расія
Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Афіцыйны сайт АДКБ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.

АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.

4 лютага 2009 года ў Маскве лідары краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Вучэнні

Больш інфармацыі Дата, Назва (месца) ...
ДатаНазва (месца)Заўвагі
117—20 жніўня 2020«Эшалон-2020»
212—16 кастрычніка 2020[2]«Непарушнае брацтва-2020» (Республіка Беларусь)камандна-штабныя вучэнні
322 ліпеня 2021«Граніца 2021» (Таджыкістан)
418—23 кастрычніка 2021«Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон» (таджыкска-афганская граніца)
58—12 лістапада 2021[3]«Непарушнае брацтва-2021» (Расійская Федэрацыя)вучэнні ў выглядзе міратворчай аперацыі
627 чэрвеня — 4 ліпеня 2022[4]«Нелегал-2022» (тэрыяторыя дзяржаў-членаў АДКБ)супрацьдзеянне незаконнай міграцыі
7 2—5 жніўня 2022[5] «Кобальт-2022»
8 26 верасня — 8 кастрычніка 2022[6] «Пошук-2022», «Эшалон-2022» і «Узаемадзеянне-2022» (Казахстан)[7]
Закрыць

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.odkb-csto.org/ Праверана 2 верасня 2024.
  2. Как в Беларуси проходят учения "Нерушимое братство-2020". Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  3. В России в ноябре пройдут учения миротворцев ОДКБ (руск.). aif.ru (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2021. Праверана 4 лістапада 2021.
  4. Kazahstan domaćin vojnih vježbi zemalja CSTO-a (басн.). balkans.aljazeera.net. Праверана 23 верасня 2022.
  5. Putin najavio nove vojne vježbe CSTO-a (басн.). balkans.aljazeera.net. Праверана 23 верасня 2022.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.