Мікалай Аляксандравіч Ладуцька (нар. 21 сакавіка 1959, Мінск) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 2010—2014 гадах.
Мікалай Аляксандравіч Ладуцька | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Паўлаў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Шорац | ||||||
Нараджэнне |
21 сакавіка 1959 (65 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
генерал-маёр запасу |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
У 1981 скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сучасны БНТУ), у 2007 — Акадэмію кіравання.
Працаваў у будаўніцтве і ў камсамольскім руху. З 2003 года — дырэктар Кіравання капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама; удзельнічаў у будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З 2006 года — кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна. 24 верасня 2007 года прызначаны намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.
10 чэрвеня 2009 года ў сувязі з хваробай Міхаіла Паўлава прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама, а 25 чэрвеня 2010 года — старшынёй[1]. 6 лістапада 2014 года быў зняты з пасады[2].
З 8 чэрвеня 2015 па жнівень 2022 года Мікалай Ладуцька ўзначальваў прадпрыемства «Мотавела». 15 чэрвеня 2018 г. быў абраны старшынёй аб’яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў»[3]. З канца 2022 года першы намеснік дарэктара камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская cпадчына»[4].
Узнагароды
- Ордэн Славы і Гонару (Руская праваслаўная царква; 2013)[5]
- Ордэн Айчыны III ступені (2014)[6].
Зноскі
- Министр ЖКХ стал мэром Минска Архівавана 9 лістапада 2014.
- Экс-мэр Мінска Мікалай Ладуцька ўзначаліў сталічны саюз прадпрымальнікаў . www.nashaniva.by. Наша Ніва (16 чэрвеня 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.