У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Войская.
Во́йская[3] (трансліт.: Vojskaja, руск.: Войская) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Войская
Войская на карце Беларусі ±
|
|
Закрыць
Размешчана на Высокаўскай раўніне, за 400 м ад левага берага ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку. Побач знаходзіцца найбольшая абсалютная адзнака Высокаўскай раўніны — 198 м.
Паселішча ляжыць за 15 км на захад ад Каменца, за 47 км на поўнач ад Брэста, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрын Р102.
- канец XVI ст.: двор ў Берасцейскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць.
- 1751—1775: пабудавана драўляная Свята-Троіцкая царква.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі.
- 1-я палова XIX ст.: маёнтак і аднайменная вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уласнасць памешчыкаў Бухавіцкіх.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 2 двары, 18 наяўных сялянскіх душ, 22 дзесяціны ворыўнай зямлі, 6 дзесяцін сенакосу. Памешчыку належала 60 дзесяцін зямлі.
- 1845: паводле інвентара маёнтак знаходзіўся ў закладзе ў двараніна Міхаіла Радзевіча, 121 дзесяціна зямлі. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Войская і Пераходы.
- з 1850-х: сяло, цэнтр воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
- 1857: згодна 10-й рэвізіі налічвалася 48 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасць.
- 1885: у сяле 13 двароў, 152 жыхары, дзейнічалі валасное ўпраўленне, школа, карчма. За 4 вярсты ў Лісоўчыцах працаваў цагельны завод.
- 1890: маёнтак належаў Войцаху Багуслаўскаму; у сяле 126 дзесяцін сядзібнай і ворыўнай зямлі, 21 дзесяціна лугу; мясцоваму царкоўнаму прыходу належала 93 дзесяцін зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў сяле 18 двароў, 143 жыхары, царква, народнае вучылішча, валасное ўпраўленне, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, кузня, карчма.
- 1905: 197 жыхароў, у народным вучылішчы 62 вучні.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства, 41 двор, 258 жыхароў.
- 1926—1927: дзейнічаў гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павета і ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1939: у выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: 52 двары, 348 жыхароў, пачатковая школа, хата-чытальня. Цэнтр сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У склад сельсавета ўваходзілі 13 паселішчаў, 410 двароў, 1887 жыхароў. На тэрыторыі сельсавета (57 км²) працавалі 6 пачатковых школ, 6 ветраных млыноў.
- 1948: у 7-гадовай школе 74 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас імя Чапаева.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 238 жыхароў.
- 1964: зноў цэнтр Войскага сельсавета[4].
- 1970: 247 жыхароў, цэнтр калгаса «Беларусь».
У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Свята-Троіцкая царква.
З’яўляецца цэнтрам калектыўнага сялянскага аб’яднання «Колас».
Свята-Троіцкая царква з брамай-званіцай (1751)[5]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
За 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,4 км ад хутара Прыходы знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI—XII стагоддзямі.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайска́я Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).