адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́йскі сельсавет (руск.: Войский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Войская.
Войскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Войская |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 14 красавіка 1964 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 527 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Агародніцкага сельсавета[1].
14 красавіка 1964 года ўтвораны зноў з часткі скасаванага Агародніцкага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Гершоны і Русілы (зліліся з вёскай Лісоўчыцы)[4]. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Камянецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[6]. 16 верасня 2008 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны, Кашчэнікі і Шастакова[7].
Населеныя пункты ў межах сельсавета:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекі[8], з іх 81,1 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,5 % — немцы, 0,5 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года — 1527 чалавек[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.