Свята-Троіцкая царква (Войская)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў агр. Войская Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Царква Нараджэння Божай Маці | |
---|---|
| |
52°24′30,55″ пн. ш. 23°37′37,68″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Войская |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1751—1775 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000332 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі ў 1751—1775 гг. з дрэва як уніяцкая[1].
Помнік беларускага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Вырашана прамавугольным працяглым зрубам са зрэзанымі ў алтарнай частцы вугламі, што пераходзіць у трохгранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры дах завершаны гранёнай яруснай вежачкай з галоўкай. Па баках да апсіды далучаюцца рызніцы, да галоўнага фасада — прамавугольны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Вуглы аздобленыя разнымі накладкамі. Дах у сярэдзіне прарэзаны гранёнай вежачкай з галоўкай.
Інтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае. У алтарнай частцы зрубу ўбудаваныя две бакавыя рызніцы, якія адкрываюцца ў апсіду балконамі. У аб'ёме бабінца — хоры. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. драўляным бела-пазалочаным іканастасам, у якім высокамастацкай драўлянай разьбой выкананы царскія вароты — ажурная вязь вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. Абраз 18—19 стст. «Укрыжаванне». Апсіда асвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі.
Перад царквой пастаўлена двух'ярусная брама-званіца — чацвярык на чацверыку. Ніжні шырокі 3-арачны ярус выкладзены з цэглы, з трыма лучковымі арачнымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіць у шасцігранны драўляны барабан з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.