From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Сцяпанавіч Гулько (нар. 25 снежня 1924, в. Войская, Брэсцкі павет, Польская Рэспубліка) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі, выдатнік аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1971).
Іван Сцяпанавіч Гулько | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1924[1] (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, урач, physiatrist, герантолаг, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | рэабілітацыйная медыцына[d] і геранталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1970) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Пасля заканчэння сямігадовай школы паступіў у Брэсцкае дарожна-механічнае вучылішча, але вучоба была перарвана з-за Вялікай Айчыннай вайны.
У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, дзе служыў шафёрам. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе. Працаваў у Брэсцкай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. З 1954 года па 1957 год загадваў Олтушскім урачэбным участкам Маларыцкага раёна.
Вучыўся ў аспірантуры кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, якую скончыў у 1960 годзе. У 1960—1966 гадах з’яўляўся асістэнтам кафедры. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Утрыманне цынка, медзі, марганца, кадмія, кобальта і нікеля ў хворых ракам». У 1961 годзе было прысвоена вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1966 года па 1969 гады — дацэнт 1-й кафедры шпітальнай тэрапіі, адначасова з’яўляўся намеснікам дэкана лячэбнага факультэта. Потым да 1970 года — дацэнт кафедры ўрачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры.
У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і атрымаў вучоную ступень доктара медыцынскіх навук. У сакавіку наступнага года прысвоена вучонае званне прафесара. З 1970 года па 1988 гады — загадчык кафедры ўрачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1972—1988) працаваў галоўным спецыялістам Міністэрства аховы здароўя БССР па лячэбнай фізкультуры і ўрачэбнаму кантролю.
З 1988 па 1994 год — прафесар кафедры фізіятэрапіі, лячэбнай фізкультуры і ўрачэбнага кантролю Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1992—1994) — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Беларусі па медыцынскай рэабілітацыі. У лютым 1993 года яму была прысвоена кваліфікацыя «ўрач-рэабілітолаг вышэйшай катэгорыі». З ліпеня 1994 па верасень 1995 года з’яўляўся вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі па медыка-сацыяльных праблемах пажылых. З верасня 1995 года і да выхада на пенсію (2004) Іван Сцяпанавіч працаваў вядучым спецыялістам лабараторыі медыка-сацыяльнай рэабілітацыі пажылых у НДІ медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі.
Каля дваццаці гадоў (1970—1990) Іван Сцяпанавіч быў старшынёй Рэспубліканскага навукова-медыцынскага таварыства ўрачоў урачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры. Ён стварыў грамадскі ўніверсітэт «Здароўе пажылых», які працягваў курыраваць і пасля выхаду на пенсію.
Даследаваў утрыманне мікраэлементаў у арганізме пры захворваннях. У далейшым працаваў над праблемай каранарнага атэраслерозу — «Некаторыя пытанні патагенэза атэрасклерозу» (1966), абараніў доктарскую дысертацыю «Біяхімічная і электрафізіялагічная характарыстыкі праяў каранарнага атэрасклерозу» (1969). У наступныя гады працаваў над стварэннем комплексных методык немедыкаментознага аздараўлення. Асаблівую ўвагу ўдзяляў аздараўленню хворых бранхіяльнай астмай і астматычным бранхітам. Прапанаваў шэраг устройстваў для фарміравання рытму дыхання.
Апублікаваў больш за 160 навуковых работ. Ён з’яўляецца навуковым рэдактарам шэрага манаграфій, беларускай энцыклапедыі «Здоровье» (1991), мае 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
Узнагароджаны медалямі, адзначаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (1981), быў адзначаны бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.