адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Прошыка.
Акцябрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Крупскі раён |
Уключае | 45 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Прошыка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 411 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Заборскі сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Забор’е. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Дубоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Гузовіна, Дубы, Запуткі, Стральцы, Тапарышча, Язбы і пасёлак Язбы)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Абчугскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Журавы, Кутавец, Луцішча, Лютыя, Мальцы, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), наўзамен у склад Абчугскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (вёскі Асечана, Бобрык, Бяляны, Забарочча, Забор’е, Касянічы, Клубынічы, Краснавінка, Харытанцы і Чараёўка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лютыя, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі[2]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава), у склад Бобрскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Журавы, Кутавец, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прошыка[3]. 14 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Высокае, Калодніца, Малінаўка і Малыя Хальнявічы), са складу Абчугскага сельсавета — 3 населеныя пункты (вёскі Забарочча, Харытанцы і Чараёўка)[4]. 9 красавіка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Калодніца[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Абчугскага сельсавета (26 населеных пунктаў: аграгарадок Абчуга, вёскі Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)[6]. 31 снежня 2013 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Прошыка[7]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Калыбанава[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 953 чалавекі[9], з іх 97,2 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 1411 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.