From Wikipedia, the free encyclopedia
Клубы́нічы[1] (трансліт.: Klubyničy, руск.: Клубыничи) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Клубынічы
|
Вядома з 1470-х гадоў, калі паны Іван, Васіль, Алехна і Сенька Дашкавічы ахвяравалі на Чарэйскі манастыр частку сваёй долі Чарэйскага маёнтка з ворыўнай зямлёй ва ўрочышчы Клубынічы[2]. У 1561 годзе сяло належала Чарэйскаму манастыру пад апекай Сапегаў.
У пачатку XX стагоддзя вёска ў складзе Высокагарадзецкай воласці Сенненскага павета.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёна, з 1935 года — Халопеніцкага раёна. У Другую сусветную вайну загінуў 31 жыхар вёскі. З 1960 года ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 5 мая 1962 года ў складзе Абчугскага сельсавета[3]. З 1965 ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». У 1990-х у вёсцы працавала крама. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.