Remove ads
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Абчу́гскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Абчуга.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смародзінскага сельсавета[1]. 5 мая 1962 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Журавы, Кутавец, Луцішча, Лютыя, Мальцы, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), наўзамен у склад сельсавета з Заборскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (вёскі Асечана, Бобрык, Бяляны, Забарочча, Забор’е, Касянічы, Клубынічы, Краснавінка, Харытанцы і Чараёўка)[2]. 14 верасня 1972 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Забарочча, Харытанцы і Чараёўка)[3]. 31 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бобрскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Журавы, Калыбанава, Кастрычнік, Кутавец, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)[4]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 990 чалавек[6], з іх 95,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадок Абчуга, вёскі Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.