Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́брык[1] (трансліт.: Bobryk, руск.: Бобрик) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Бобрык
|
Вядома з 1775 года як вёска маёнтка Чарэя, у закладзе Ю. Салагуба, 12 «дымоў». Пасля 1790 года яе набыў пан Мілаш.
У 1909 годзе — у Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Пасля ўстанаўлення савецкай улады — у Заборскім сельсавеце Чарэйскага, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1930 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Бальшавік». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 чалавек, у партызанскай барацьбе — 3. Вёска была часткова спалена.
Пасля вайны адбудавана. У 1960 годзе вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 года — саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Абчугскага сельсавета[2].
На 1 студзеня 1998 года ў вёсцы размяшчаліся крама, жывёлагадоўчая ферма[3].
З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.