From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Слабада
|
Назва паходзіць ад пасялення, якое часова было вызвалена ад уплаты павіннасцей. Вядома з 1699 г. як "Чырвоная Слабада". Адносілася да Баброўскага маёнтка, уладанне Бенедыкта Сапегі. У 1772 г. ў вёсцы 4 двары, належала шляхціцу Рашкоўскаму. З 1793 г. ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У пачатку 20 ст. 36 двароў, 215 жыхароў. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складе Чарэйскага, з 1931 г. — Крупскага раёнаў. У 1930-я гады створаны калгас "Светлая зара". У 1941 г. ў вёсцы 54 двары, 286 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 чалавек, вёска была часткова спалена, знішчаны 3 мірныя жыхары. Пасля вайны вёска — цэнтр саўгаса, потым — калгаса "Слабада". Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсавета[4], да 28 мая 2013 года — у склад Абчугскага сельсавета[5].
На 01.01.1998 г. 75 двароў, 190 жыхароў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.