Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ламско́е[1] (трансліт.: Lamskoje, руск.: Ломское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Ламское
|
Вядома з канца 17 ст., уласнасць падскарбія Бенедыкта Сапегі, адносілася да Баброўскага маёнтка, з 1639 г. да Чарэйскага. У пачатку 18 ст. 54 двары, у 1772 г. 26 двароў. З 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, вёска Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 73 двары, 483 жыхары. З 1924 г. вёска ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі. з 1931 г. Абчугскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас "Светлая зара". У 1941 г. ў вёсцы 65 двароў, 290 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 38 чалавек, частку жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Да 1965 г. вёска ў складзе калгаса "Чырвоны Кастрычнік", потым — саўгаса "Абчуга", потым — калгаса "Абчуга". Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 32 гаспадаркі, 50 жыхароў. Бібліятэка, крама.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.