Круглае
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кру́глае[2] (трансліт.: Kruhlaje) — горад (з 2017[3]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Круглянскага раёна, на рацэ Друць. За 78 км на паўночны захад ад Магілёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша—Мінск. Вузел аўтадарог на Магілёў, Оршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы. Насельніцтва 7 617 чал. (2017)[4].
Горад
Круглае
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Вядомы з XVI ст. як сяло ў складзе Друцкага княства, пазней Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.
Першы пісьмовы ўспамін пра Круглае як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводства датуецца 1524 годам. У гэты час маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Палубінскіх. У 2-й палове XVI ст. Круглае перайшло да Нарушэвічаў, пазней Дэмбінскіх, Расцінскіх, Ломскіх. У 1621 году Юры Ломскі прадаў яго канцлеру Льву Сапегу. У 1667 годзе маёнтак перайшоў да князя Аляксандра Палубінскага.
Паводле інвентароў, складзеных у 1669 і 1673 гадах, Круглае мела статус мястэчка і налічвала 72 двары. Па смерці А. Палубінскага ў 1679 годзе маёнтак перайшоў да Яны Тэадоры Нарушэвіч, якая ўзяла другі шлюб з Янам Агінскім. У XVIII ст. мястэчка належала іхным нашчадкам. На 1743 год — 60 двароў.
У 2-й палове XVIII ст. мястэчка, 328 жыхароў, належала вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 г. вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, 462 жыхары (41 двор), працаваў бровар, палатняная фабрыка, належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. З 1785 г. — мястэчка. У вайну 1812 у Круглым знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым.
У 1880 годзе ў Круглым 119 двароў, праваслаўная царква, народнае вучылішча, яўрэйская школа, 3 млыны, праводзіліся 3 кірмашы. На пачатку XX ст. 1,6 тыс. жыхароў, крухмальны завод, 2 вучылішчы, 22 крамы.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Круглым створаны зямельная ўправа (орган Часовага ўрада), пераважную большасць членаў якой складалі меншавікі, і валасны зямельны камітэт, выбраны працоўнымі (старшыня — В. І. Ракушаў). Камітэт вёў бальшавіцкую агітацыю, вырашаў пытанні перадзелу зямлі. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. Пры актыўным удзеле валаснога зямельнага камітэта былі абяззброены і выдалены з воласці члены памешчыцкіх сем’яў, а іх землі канфіскаваны і перададзены сялянам. У канцы студзеня 1918 г. створаны валасны Савет. Першы сакратар валвыканкома — Антон Лукашэвіч. У лютым — кастрычніку 1918 г. Круглае акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1917-18 гг. у складзе Магілёўскай губерні, з верасня 1918 г. — у Заходняй камуне. У студзені — лютым 1919 г. у складзе БССР, з лютага 1919 г. у складзе РСФСР, належала да Гомельскай губерні. З красавіка 1919 г. дзейнічаў валасны ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
Пасля адступлення немцаў у 1918 г. створана працоўная школа 1-й ступені, якая размясцілася ў былым памешчыцкім будынку. У гэтай школе было ў 1923 г. 266 вучняў. У 1919 г. адкрыта школа 2-й ступені, у якой у 1923 г. навучаліся 146 дзяцей. У студзені 1919 г. створана камсамольская ячэйка. Тут знаходзіцца магіла савецкіх актывістаў, у якой пахаваны В. І. Ракушаў і яго сыны Фёдар і Рыгор.
З 1925 года вёска, 1344 жыхары (250 двароў). У 1931—1935 гг. у Талачынскім раёне. З 1935 г. цэнтр Круглянскага раёна. З 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна разбурана, у наваколлях загінулі больш 3 тыс. мірных жыхароў. У 1959—1966 гг. у Бялыніцкім раёне. З 1967 года — гарадскі пасёлак.
У пасляваенныя гады забудоўвалася пераважна драўляныя дамамі сядзібнага тыпу. З 1975 года развіваецца паводле генеральнага плана і праекта дэталёвай планіроўкі, у аснову якіх закладзены прынцып раскрыцця забудовы ў бок Друці. Жылы масіў сканцэнтраваны галоўным чынам у цэнтры і ў паўднёвай частцы пасёлка, будуюцца 4-х і 5-павярховыя дамы. Прамысловая зона фарміруецца ў паўночнай частцы.
З 18 студзеня 2017 мае статус горада раённага падпарадкавання[3].
У горадзе працуе ГУК ДСП «Круглянская ПМК№ 266», аддзяленне Магілёўскага малочнага камбіната. Гасцініца.
Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Дзейнічае Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.