савецкі і амерыканскі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізраіль Майсеевіч Гельфанд (20 жніўня [2 верасня] 1913, Окны, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня — 5 кастрычніка 2009, Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі) — адзін з найбуйнейшых матэматыкаў XX стагоддзя, біёлаг, педагог і арганізатар матэматычнай адукацыі (да 1989 года — у Савецкім Саюзе, пасля 1989 года — у Злучаных Штатах).
Аўтар больш за 800 навуковых артыкулаў і каля 30 манаграфій; заснавальнік буйной навуковай школы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940), прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ) (1941—1990), Ратгерскага ўніверсітэта (1990—2009). Прэзідэнт Маскоўскага матэматычнага таварыства (ММА) у 1966—1970 гадах, правадзейны член Акадэміі навук СССР (1984; з 1991 — Расійскай акадэміі навук).
Асноўныя працы Гельфанда адносяцца да функцыянальнага аналізу, алгебры і тапалогіі. Адзін са стваральнікаў тэорыі нарміраваных кольцаў (банахавых алгебр), якая паслужыла адпраўным пунктам створанай ім (сумесна з М. А. Наймаркам) тэорыі кольцаў з інвалюцыяй і тэорыі бясконцамерных унітарных прадстаўленняў груп Лі, якая мае істотнае значэнне для тэарэтычнай фізікі. Нараўне з гэтым аўтар фундаментальных вынікаў у галіне тэорыі абагульненых функцый, займаўся дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі, тэорыяй тапалагічных лінейных прастор, зваротнымі задачамі спектральнага аналізу, квантавай механікай, дынамічнымі сістэмамі, тэорыяй імавернасцей, набліжанымі і лікавымі метадамі і іншымі галінамі матэматыкі. Аўтар шматлікіх прац па нейрафізіялогіі валявых рухаў, клетачнай міграцыі ў тканкавых культурах, пратэёміцы (класіфікацыі троеснай структуры бялкоў) і алгарытмізацыі клінічнай працы ўрачоў.
Гельфанд вядомы таксама і тым, што здолеў стаць найбуйнейшым вучоным шляхам самаадукацыі, не маючы закончанай сярэдняй адукацыі і не прайшоўшы курс навучання ва ўніверсітэце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.