Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падольская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі. Цэнтр — Камянец-Падольскі, з 1914 года — Вінніца.
Падольская губерня | |||
---|---|---|---|
Подольская губерния | |||
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Камянец-Падольскі | ||
Дата ўтварэння | 12 (23) снежня 1796 | ||
Дата скасавання | 1 жніўня 1925 | ||
Насельніцтва (1897) | 3 018 299 | ||
Плошча | 42 017 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Межавала на захадзе з Аўстра-Венгрыяй (Галіцыя) па рацэ Збруч; на поўначы — з Валынскай губерняй, на ўсходзе — з Кіеўскай губерняй, на паўднёвым усходзе і на поўдні — з Херсонскай, на паўднёвым захадзе — з Бесарабскай губерняй, ад якой аддзялялася ракой Днестр. Плошча губерні складала каля 42 тыс. км².
Пры увядзенні земскіх устаноў у 1864 годзе губерня была пакінута няземскай. У 1903 годзе было прынята «Палажэнне аб кіраванні земскай гаспадаркай у губернях Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Менскай, Магілёўскай, Падольскай», па якім у губерні уводзіўся мадыфікаваны парадак земскага кіравання, з прызначэннем ўсіх членаў земскіх упраў і земскіх галосных ад урада. Дадзены парадак быў прызнаны няўдалым, пасля чаго з 1910 года распрацоўваўся законапраект аб увядзенні ў гэтых губернях выбарных земскіх устаноў, але таксама з выключэннямі з агульнага парадку, накіраванымі на адхіленне ад удзелу ў земствах польскіх землеўладальнікаў. Прыняцце гэтага закона ў 1911 годзе суправаджалася вострым палітычным крызісам. Выбарнае земства ў гэтых шасці губернях дзейнічала з 1912 года.
Шчыльнасць насельніцтва, па дадзеных перапісу 1897 года, складала на 82,1 жыхара на кв. вярсту. Па шчыльнасці насельніцтва Падольская губерня займала другое пасля Маскоўскай губерні месца ў Еўрапейскай Расіі (не лічачы губерняў Царства Польскага). Больш за ўсё быў населены Камянецкі павет — 105 жыхароў на 1 кв. вярсту, менш за ўсё Балцкі — 52,5 на 1 кв. вярсту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.