Херсонская губерня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Херсонская губерня — губерня, якая была размешчана ў Расійскай імперыі і ахоплівала сучасную Херсонскую, Мікалаеўскую, частку Адэскай і Кіраваградскай абласцей Украіны, а таксама частку Прыднястроўя.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Губерня была заснавана ў 1803 г. Аляксандрам I указам ад 15 мая № 20760, калі цэнтр Мікалаеўская губерні быў пераведзены з Мікалаева ў Херсон. 6 студзеня 1921 г. Херсонская губерня была перайменавана ў Мікалаеўскую.[2] 21 кастрычніка 1922 г. Мікалаеўская губерня ўвайшла ў склад Адэскай губерні.
Указам Сената ад 8 кастрычніка 1802 г. Наварасійская губерня была падзелена на Екацярынаслаўскую, Мікалаеўскую і Таўрычаскую губерні. Херсонскі павет увайшоў у склад Мікалаеўскай губерні. Мікалаеўская губерня праіснавала менш года. Указам Сената ад 15 мая 1803 г. губернскае кіраванне з Мікалаева было перакладзена ў Херсон і губерня стала называцца Херсонскай. Да канца XIX стагоддзя значных адміністрацыйна-тэрытарыяльных змен на Херсоншчыне не адбывалася. У сакавіку 1918 г. ад Крыма да Украіны адышло тры паўночныя паветы, у тым ліку Дняпроўскі, ён стаў складовай часткай Херсонскай губерні. 28 студзеня 1920 г. Усеўкррэўкам прыняў пастанову аб падзеле Херсонскай губерні на Херсонскую і Адэскую. Цэнтрам Херсонскай губерні стаў Мікалаеў. У снежні 1920 г. Херсонская губерня была пераназвана ў Мікалаеўскую. Херсон стаў павятовым цэнтрам Мікалаеўскай губерні. У 1922 годзе Адэская і Мікалаеўская губерні аб’яднаны ў Адэскую губерню. Херсонскі павет з гэтых пор уваходзіць у склад Адэскай губерні. У 1923 годзе Адэская губерня падзелена на 6 акруг, у тым ліку Херсонскую акругу з цэнтрам у г. Херсоне. У 1930 годзе праведзена новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Херсонская акруга была ліквідаваны, а Херсонскі сельскі раён перададзены ў ведамства Херсонскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. У верасні 1937 года з Адэскай вобласці была вылучана Мікалаеўская.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Першапачаткова губерня была падзелена на 4 паветы: Елісаветградскі, Ціраспальскі, Альвіёпальскі і Херсонскі, а з ліпеня 1806 года на 5: Александрыйскі, Елісаветградскі, Альвіёпальскі, Ціраспальскі і Херсонскі. У 1825 годзе з частак Херсонскага і Ціраспальскага паветаў быў створаны Адэскі павет. У 1828 годзе Альвіёпальскі і Елісаветградскі паветы былі скасаваны і на іх аснове створаны Бабрынецкі павет. У 1834 годзе Ціраспальскі павет быў падзелены на 2 часткі і створаны новы Ананьеўскі павет. У 1865 годзе кіраванне Бабрынецкага павета перанесена ў Елісаветград і павет пераназваны ў Елісаветградскі.

Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads