савецкі, ізраільскі і амерыканскі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілья Іосіфавіч Пятэцкі-Шапіра (30 сакавіка 1929, Масква — 21 лютага 2009, Тэль-Авіў) — савецкі, ізраільскі і амерыканскі матэматык, спецыяліст у аналітычнай тэорыі лікаў, тэорыі прадстаўленняў груп і алгебраічнай геаметрыі. Лаўрэат прэміі Вольфа і Прэміі Ізраіля.
Ілья Іосіфавіч Пятэцкі-Шапіра | |
---|---|
руск.: Илья́ Ио́сифович Пяте́цкий-Шапи́ро іўр.: איליה פיאטצקי-שפירו[1] | |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1929[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2009[3][2] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў, алгебраічная геаметрыя, тэорыя прадстаўленняў і матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Бухштаб[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 30 сакавіка 1929 года ў Маскве. Бацька Іосіф Гершэвіч Пятэцкі-Шапіра (1895—1965) і маці — Сафія Аркадзеўна — паходзілі з традыцыйных яўрэйскіх сем’яў, бацька — з Бярдзічава, а маці — з Гомеля. Пляменнік адваката Льва Рыгоравіча Пятэцкага-Шапіры (сярод іншага, удзельніка Шахцінскай справы).
У 1968 годзе падпісаў «ліст 99» на імя міністра аховы здароўя СССР і генеральнага пракурора СССР у абарону гвалтоўна змешчанага ў маскоўскую псіхіятрычную лякарню № 5 матэматыка А. С. Ясеніна-Вольпіна, пасля чаго быў адхілены ад выкладання на мехмаце МДУ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.