штотыднёвая музычная праграма From Wikipedia, the free encyclopedia
«Belsat Music Live» — штотыднёвая музычная праграма Сяргея Будкіна, якая выходзіла па суботах у эфіры тэлеканала «Белсат» з 2017[1] па 2020 год.
Belsat Music Live | |
---|---|
Жанр | джаз, метал, опера, поп, рок, рэп, фолк, электроніка |
Аўтар(ы) | Сяргей Будкін |
Рэжысёр(ы) | Арцём Лобач |
Вытворчасць | Міра Шульц |
Краіна вытворчасці | Беларусь |
Мова | беларуская |
Колькасць сезонаў | 4 |
Колькасць выпускаў | 138 |
Першы выпуск | 2017 |
Вытворчасць | |
Прадзюсар(ы) | Хрысціна Дарапей |
Месца здымак | Мінск |
Працягласць | 30 хвіл. |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | Белсат |
Перыяд трансляцыі | 2017 |
Першы сезон з’явіўся ў 2017 годзе, кожны штотыднёвы эпізод доўжыўся 25 хвілін. Пачынаючы з другога сезона працягласць эпізода склала 30 хвілін. Выходзіў у эфір па суботах у 20:25. Вядучая — Міра Шульц. Згодна з канцэпцыяй, у кожным эпізодзе ўдзельнічае музычны калектыў або выканаўца, які грае жывы сэт і дае інтэрв’ю[2].
З 2018 года з’явіўся новы фармат праграмы BML Premium. Так пачалі называцца некаторыя выпускі шоу, у якіх паўторна запрошаны музыка ці гурт граў жывы сэт перад натоўпам гледачоў у студыі. Такія выпускі праграмы доўжыліся 45 хвілін.
Апошні выпуск праграмы быў зняты ў новым фармаце BML Stars. Музыкі гралі свой сэт не ў студыі, а ў адмыслова выбранай вулічнай лакацыі.
19 верасня 2020 года выйшла першая ў новым тэлесезоне праграма з этна-трыа «Троіца», якую знялі на руінах храма ў Беразаўцы пад Карэлічамі. Рашэнне пра закрыццё праграмы было прынята пад канец жніўня ў той момант, калі ўжо быў запушчаны працэс вытворчасці некалькіх праграмаў, нягледзячы на дамоўленасць і тое, што было зроблена 50 % працы. Дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы патлумачыла закрыццё праграмы неабходнасцю прадастаўлення сродкаў на журналісцкую інфармацыйную службу бягучых падзей і ўнясеннем змен у восеньскі графік вяшчання, павелічэннем сродкаў на іншыя праграмы, якія ў той час асабліва цікавілі людзей[3].
У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» параўнаў аўтарскі праект Сяргея Будкіна з «Live Lounge » і «Вячэрнім Ургантам»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.