Стары Ольса

беларускі гурт сярэдневяковай музыкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стары Ольса

«Стары́ О́льса» — беларускі гурт сярэдневяковай музыкі. Заснаваны ў 1999 годзе Змітром Сасноўскім.

Хуткія факты Стары Ольса, Асноўная інфармацыя ...
Стары Ольса
Thumb
Выступ «Старога Ольсы» на фестывалі «BeFree-2008», Львоў.
Асноўная інфармацыя
Жанр Сярэднявечная музыка, беларуская народная музыка
Гады 1999 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Адкуль Мінск
Склад Зміцер Сасноўскі
Марыя Шарый
Ілля Кубліцкі
Алесь Чумакоў
Аляксей Войцех
Сяргей Тапчэўскі
staryolsa.com
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Назва гурта паходзіць ад ракі Ольса ў заходняй Магілёўшчыне. Акрамя правядзення ўласных сольных тэатралізаваных канцэртаў, гурт актыўна выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх старадаўніх інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя копіі старых беларускіх (дуды, ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, трамбамарыны, барабана) і агульнаеўрапейскіх інструментаў (лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана). Гурт паставіў сабе за мэту найбольш поўную рэканструкцыю музыкальных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, якія ўяўлялі сабой сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі.

У студзені 2018 года, калі гурт гастраляваў па ЗША[1], з гуртам звязалася музычная кіраўніца серыялу «Вікінгі» Мікаэла Сіманс, якая шукала інструментальную музыку, блізкую да перыяду серыялу, з лютнямі і шалмеямі, але без дудаў і гусляў. У выніку, кампазіцыя «Куранта» ў выкананні гурту гучыць у эпізодзе серыяла «Ледзяная панна» («The Ice Maiden»)[2].

Удзельнікі

Дыскаграфія

Альбомы

  • Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі ранняга і высокага сярэднявечча.
  • Вір (2001) — зборны альбом, таксама запісы Алеся Журы, Змітра Сідаровіча, гурту «Contredanse» (цяпер «Lituus»).
  • Verbum  (бел. (тар.)) (2002) — апроч музыкі, урыўкі твораў старажытнабеларускай літаратуры
  • Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступленняў 2002-2003
  • Ладдзя Роспачы (2004) — аўдыёспектакль паводле аповесці У. Караткевіча
  • Скарбы літвінаў (2004) — зборнік з двух дыскаў: Рэнесанс і Сярэднявечча
  • Сярэднявечная дыскатэка (2005) — апрацаваныя танцы 13-16 ст.
  • Гераічны эпас (2006) — рыцарская паэзія і гераічныя песні 14-18 ст.
  • Дрыгула (2009) — танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак») і Заходняй Еўропы ад позняга сярэднявечча да ранняга барока
  • Лепшае (2009) — кампіляцыя з ранейшых альбомаў + адмысловыя варыянты для відэакліпаў + новыя рэміксы
  • Santa Maria  (бел. (тар.)) (2013) — 2 песні з еўрапейскіх крыніц XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцеха Длугарая і Дыямеда Катона).
  • Medieval Classic Rock (2016) — фолк-каверы на вядомыя рок- і метал- хіты.
  • Вада, хмель і солад (2017)

Кліпы

  • Шлях (2009)
  • VITAUT (2008)
  • DRYHULA remix (2008)
  • У карчме (remix) (2008)
  • Літвін (2008)
  • У карчме (2004) — беларускі пераклад In taberna, сярэдневяковай застольнай песні

Супольныя праекты

Зноскі

  1. Яковенко, Алена. Артисты за рубежом: советы бывалых (руск.). Белорусы и рынок (27 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.