Remove ads
беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
CherryVata — беларускі музычны гурт. Выконвае меладычную музыку з выкарыстаннем як жывых інструментаў, так і камп’ютарнага гучання. Гурт працуе пераважна ў рамках такіх жанраў, як acid-jazz, trip-hop і іншых.
CherryVata | |
---|---|
Жанры |
trip-hop acid-jazz |
Гады | 2003 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень |
англійская беларуская |
Лэйбл | Ezhevika |
Іншыя праекты |
Diamos Roll Gorbach |
www.cherryvata.com |
Гурт параўноўваюць з «Morcheeba», «Massive Attack», «Groove Armada» і «Sneaker Pimps».[1]
«CherryVata» з’явіліся ў 2003 годзе з дуэта «Diamos Roll & Heinz Troy» (Дзмітрый Літвіновіч і Аляксей Доўнар).[2] Гурт выступае як на невялікіх канцэртах, так і на міжнародных, у тым ліку і джазавых, фестывалях. З 2010 па 2015 год «CherryVata» не выступалі жывым складам, аднавіўшы дзейнасць з прыходам новай вакалісткі.[3][4] Гурт адзначыўся на фестывалях «Ещё лето — 2006, 2007» (Брэст), «Кубак Лева — 2007» (Львоў), «Jazz Koktebel — 2008, 2009, 2010», «Можно!» 2009 (Мінск, Масква), «Be2gether» 2010 (разам з Русяй) (Літва)[5], «Moscow music week» 2015 (Масква) і іншых.[2]
Сайтам Experty.by альбом «ViaVanilla» быў прызнаны лепшым альбомам 2009 года ў намінацыі «Прыз народных экспертаў».[6]
«CherryVata» запісалі музычнае суправаджэнне для спектакля «Женитьба Бальзаминова» ў пастаноўцы Магілёўскага драматычнага тэатра. Два трэкі гурта ўвайшлі ў саўндтрэк да фільма «Жестокость» з Рэнатай Літвінавай, таксама гурт запісаў саўндтрэк для серыяла «Тихий Дон» і для фільма «Бобруйск-Дакар».
У канцы 2015 года разам з гуртом «Vuraj» «CherryVata» запісалі калядную песню на палескім дыялекце беларускай мовы «Шчодры вэчор».[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.