Магілёўскі абласны драматычны тэатр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілёўскі абласны драматычны тэатр — старэйшы тэатр горада Магілёва і вобласці. Заснаваны ў 1888 годзе.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1954 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | вул. Першамайская, д. 7, г. Магілёў |
Дырэктар | Андрэй Фёдаравіч Новікаў (2000—2020) |
Галоўны рэжысёр | Саўліўс Варнас |
Сайт | mdrama.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Тэатр быў створаны ў Магілёве ў 1954 годзе на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатра. Прэм’ерай новага тэатра стала «Гісторыя аднаго кахання» К. Сіманава.
З 2006 года дзякуючы дырэктару тэатра А. Новікаву, у Магілёве праходзіць Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M.@rt.контакт».
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра выступілі з адкрытым зваротам, у якім асудзілі беспрэцэдэнтны ціск дзяржаўных органаў на грамадзянскую супольнасць. 26 падпісантаў звароту патрабавалі не дапускаць закрыцця тэатраў праз палітычныя погляды іх работнікаў, як здарылася з Купалаўскім тэатрам, спыніць гвалт з боку сілавых органаў, а таксама шантаж работнікаў з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў, напрыклад, ціск на работнікаў Магілёўскага мастацкага музея, правесці новыя дэмакратычныя і празрыстыя выбары, заклікалі дзяржаўныя СМІ спыніць скажэнне інфармацыі пра падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве[1].
25 лістапада 2020 года Магілёўскае абласное ўпраўленне культуры звольніла дырэктара тэатра Андрэя Новікава, які адмовіўся пакараць супрацоўнікаў тэатра, якія выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў[2].
Будынак
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000585 |
Будынак тэатра па вуліцы Першамайская, 7 — помнік дойлідства псеўдарускага стылю. Тэатр узведзены ў 1886—1888 гадах у цэнтры горада паводле праекта архітэктара П. Камбурава і інжынера У. Мільяноўскага.
У 1992—2001 гадах будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спектаклі праходзілі ў будынку былога Дома палітасветы, не прыстасаванага для работы прафесійнага тэатра.
Сучаснасць
З 2006 года тэатрам праводзіцца маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт».
Рэпертуар
|
|
Кіраўніцтва
|
|
Дырэктары ў розныя гады
- Ала Паўлаўна Барысава (1986—1995)
- Віктар Пятровіч Куржалаў (1995—2000)
- Андрэй Фёдаравіч Новікаў (2000—2020)
Трупа тэатра
|
|
Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры
- В. Шутаў (1955—1960),
- Б. Лур'е (1960—1961)
- А. Асанін (1962—1963),
- В. Валадарскі (1964—1970),
- Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1970—1975),
- Юрый Міроненка (1976—1978),
- Я. Велкоў (1978—1981)
- Валерый Васільевіч Маслюк (1981—1983)
- Салаўёў (1984)
- Аляксандр Дольнікаў (1984—1987)
- Андрэй Эдуардавіч Гузій (1989—1990)
- Ігар Кузьміч Перапёлкін (1991—1993)
- Ала Паўлаўна Барысава (1993—1995)
- Віктар Пятровіч Куржалаў (1995—2000)
- Уладзімір Аляксеевіч Пятровіч (2004—2006)
- Кацярына Аверкава (2010—2012)
- Саўліўс Варнас (2014—2019)
Цікавыя факты
- Спектакль «Аднакласнікі» Юліі Чарняўскай (рэжысёр Кацярына Аверкава) перамог у намінацыі «Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012)[3].
Зноскі
- З Магілёўскага драмтэатра звольнілі легендарнага дырэктара Андрэя Новікава // nn.by 25 лістапада 2020
- Алісейчык, Галіна (2013). "Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?". Мастацтва (1 (358)): 28.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.