GO-Records

From Wikipedia, the free encyclopedia

GO-Records — беларускі музычны лэйбл. Заснаваны ў 2005 годзе ў Гомелі[1].

Хуткія факты Заснаваны, Заснавальнікі ...
GO-Records
Заснаваны 2005
Заснавальнікі Віктар Гольцаў, Алег Запрыварын
Статус Дзейнічае
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Гомель
Закрыць

Дзейнасць

Кампанія займаецца выпускам і дыстрыб’юцыяй у Беларусі такіх беларускіх выканаўцаў, як Серёга, Rasta, Бьянка, Amatory (альбомы «Неизбежность» 2004 года і «Книга мёртвых» 2006 года), ТТ-34, ST1M, Gods Tower (зборнік «The Greatest Arrows» 2005 года), Дай дарогу!, Саша и Сирожа, Крамбамбуля (альбом «Святочная» 2007 года), Крама (альбом «Усё жыццё — дзіўны сон» 2007 года), Nevma (альбом «Стихия слёз» 2009 года), Termin X (альбом «Што дае нам магчымасць дыхаць» 2010 года), Zet (альбом «Radzima.com» 2006 года), 3t.ON ды іншых[2]. У 2006 годзе на лэйбле GO-Records быў выдадзены зборнік «XLAM: Лучшая беларусская альтернатива». Таксама лэйбл з’яўляецца заснавальнікам і арганізатарам штогадовага фестываля цяжкай музыкі «GO-FEST»[3][4].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.