From Wikipedia, the free encyclopedia
BN (:B:N:, «Бяз назвы») — беларускі рок-гурт з Бярозы[1].
:B:N: | |
---|---|
Бяз Назвы | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр |
Рок Альтэрнатыўны рок |
Гады | 1999 - па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бяроза, Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Алесь Лютыч Павал Яноўскі Віталь Дзмiтрэвiч Зміцер Харытановіч Данiла Лях Сяргей Машковіч |
Былыя ўдзельнікі |
Максім Шолахаў Рамуальд Пазняк Алесь Зайцаў Максім Літвінец Юрась Бардоўскі Алесь Сіліцкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурта піша гітарыст і спявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту Басовішча ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень з якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефестывалі «На скрыжаваннях Еўропы». Удзельнічалі ў якасці гасцёў на фестывалях Басовішча ў 2004—2007, 2009 гадах, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 года гурт выпусціў інтэрнэт-сінгл «Жыццё маё», які з’яўляецца адным з этапаў напісання новага альбома. У 2012 годзе, пасля працяглага часу маўчання, быў выдадзены доўгачаканы альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сябе 15 кампазіцый. Афіцыйная прэзентацыя дадзенага альбома адбылася 10 кастрычніка 2012 года канцэртам у мінскім клубе «Re:Public». Пачатак 2013 года адзначыўся прыхільнасьцю гурта да акустычнага выканання сваіх песень, выданнем акустычнага сінгла «Не трывай» і акустычным канцэртам у малой зале КЗ «Мінск» напярэдадні дня ўсіх закаханых. 17 красавіка бярозаўскі гурт прадставіў на Еўрарадыё першую частку запісанай акустычнай версіі сваіх кампазыцый, якая ўключала ў сябе 6 песень. 6 мая 2013 года гурт прымаў удзел у музычным фестывалі пад назвай «Дзень Радыё», які адбыўся ў сталічным клубе «Рэ:Паблік» і быў арганізаваны Еўрарадыё. У 2015 годзе ўбачыў свет новы студыйны альбом «Шукай сваё».
Таксама існуе шэраг відэаролікаў, запісаных падчас жывых выступаў («Табе ўсё мала», «Дзяўчына», «Загінулым паэтам прысвячаецца» ды іншыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.