Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фестывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году». 18 снежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выдання складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому з'явіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля»[1].
Хуткія факты Народны Альбом, Складанка , розныя выканаўцы ...
Народны Альбом |
---|
|
Складанка , розныя выканаўцы |
Дата выпуску |
1997 (перавыдадзены ў 2003) |
Запісаны |
1997 |
Працягласць |
62:10 |
Мова песень |
беларуская |
Лэйбл |
Ковчег БМАgroup (перавыданне) |
|
Храналогія Narodny Albom[d] |
|
Закрыць
Больш інфармацыі №, Назва ...
Аўтар |
1. |
«Пад прыгнётам панскім» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая |
2:30 |
2. |
«Маладое піва» | Лявон Вольскі |
2:10 |
3. |
«Ать-два левой» | Лявон Вольскі |
0:40 |
4. |
«Край ты мой, край» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая |
2:10 |
5. |
«Матка Боска Вострабрамска» | Вераніка Круглова |
3:00 |
6. |
«Эх, змагаліся…» | Лявон Вольскі |
1:30 |
7. |
«Кантрабандыст» | Кася Камоцкая |
3:00 |
8. |
«Два польскіх шпіёны» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая |
3:45 |
9. |
«Настаўнік Рагойша» | Лявон Вольскі |
2:40 |
10. |
«Lomir zich iberbetn» | Аляксандр Памідораў |
3:25 |
11. |
«Крэўская полька» | Лявон Вольскі |
1:15 |
12. |
«Я, дажалю, ня пан» | Лявон Вольскі |
3:10 |
13. |
«Адэлька» | Лявон Вольскі |
2:25 |
14. |
«Аргентынскае танга» | Зміцер Вайцюшкевіч |
2:50 |
15. |
«Мой паляўнічы» | Кася Камоцкая |
2:00 |
16. |
«Юзік» | Лявон Вольскі |
1:10 |
17. |
«Казік» | Лявон Вольскі |
1:55 |
18. |
«Бойка на лузе» | Лявон Вольскі |
1:55 |
19. |
«Ja spiewam po polsku» | Лявон Вольскі |
1:30 |
20. |
«Аліцыя» | Кася Камоцкая |
2:50 |
21. |
«Ать-два правой» | Лявон Вольскі |
1:20 |
22. |
«ЛаЛаЛаЛа» | Лявон Вольскі |
1:50 |
23. |
«Дарагія маі масквічы» | Кася Камоцкая |
1:05 |
24. |
«Надзенька» | Мікола Трус |
2:30 |
25. |
«Снежань, студзень і люты» | Ірына Курапаткіна |
2:40 |
26. |
«Майская песня» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая |
3:30 |
27. |
«Простыя словы» | Лявон Вольскі |
3:25 |
62:10 |
Закрыць
- Міхаіл Анемпадыстаў: ідэя і канцэпцыя альбома, тэксты — збор і апрацоўка, укладанне альбому, графічны дызайн, рэчытатыў (7), дадатковы спеў (26)
- Лявон Вольскі: канцэпцыя альбома, спеў (1-4, 6, 8, 9, 11-13, 16-19, 21, 22, 26, 27), дадатковы спеў (20), рэчытатыў (7), акустычная гітара (2, 4, 6, 11-13, 16, 17, 19, 22, 26), электрычная гітара (25), бас-гітара (11), бубны (11), Kurzweil-2000 (1, 2, 5, 7, 8, 20, 25)
- Кася Камоцкая: канцэпцыя альбома, спеў (1, 4, 7, 8, 15, 20, 23, 26), акустычная гітара (15, 23)
- Анатоль Додзь: канцэпцыя альбома, гукарэжысура (1-14, 16-23, 25-27), мастэрынг, укладанне альбому, дадатковы спеў (21)
- Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі: гукарэжысура (10, 15, 24), дадатковы спеў (2, 3, 13, 26), голас камісара (3, 21)
- Зміцер Вайцюшкевіч: спеў (14), кларнэт (10), флейта (5, 22), Kurzweil-2500 (14)
- Вераніка Круглова: спеў (5)
- Ірына Курапаткіна: спеў (25), дадатковы спеў (23, 26), рытмовае плясканне (18)
- Аляксандр Памідораў: спеў (10), акустычная гітара (10), дадатковы спеў (13)
- Inkognito: спеў (24)
- Сяргей Ахрамовіч: баян «Мелодия» (2, 11, 13, 22, 26), дадатковы спеў (2, 20, 21, 26)
- Юлія Глушыцкая: віяланчэль (4, 7)
- Алег «Алезіс» Дземідовіч: бубны (4, 11-13, 22, 26, 27), дадатковы спеў (22)
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара (4, 11-13, 22, 26)
- Піт Паўлаў: акустычная гітара (12, 27), дадатковы спеў (22)
- Слава Корань: электрычная гітара (8), дадатковы спеў (8)
- Дзяніс Архіпаў: кантрабас (10)
- Вольга Бабак: дадатковы спеў (9, 26), рытмовае плясканне (18)
- Вольга Караткевіч: дадатковы спеў (9, 26)
- Генадзь Кеснер: дадатковы спеў (2, 3, 20, 21, 26)
- Алесь Ляшкевіч: дадатковы спеў (3, 21, 26)
- Юры Каролік: дадатковы крык (2, 26)
- Каймар Ягер: фота
- Клаўс Зэмдэта: мадэль
- Улад Казаноўскі: графічны дызайн
- Супольны музычны праект, які з'явіўся на свет дзякуючы Міхаілу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома і амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба і іншыя.
- На некаторых перавыданнях песня «Надзенька» замененая на іншую.
- Ёсць меркаванне, што песня «Казік» напісаная на матыў песні «Twist and Shout», вядомай у выкананні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песня «La Bamba», вядомая ў выкананні Ritchie Valens а таксама гурту Los Lobos, кавер-версіяй якой, дарэчы, i з'яўляецца «Twist and Shout».
- «Lomir zich iberbetn» (бел. давайце памірымся)— народная яўрэйская песня.
- Песня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M..
- У песні «Два польскіх шпіёны» спяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі персанажы мультфільма 1960-х гадоў.
- Каймар Ягер ды Клаўс Зэмдэта служылі ў войску разам з Міхаілам Анемпадыставым.
- Запіс альбому быў зроблены на студыі Радыё 101,2 у лістападзе 1996 — снежні 1997. Удзел у рэалізацыі праекту браў фонд «Наша Ніва». Альбом быў выдадзены фірмай «Ковчег» у 1997 годзе.
- Лявон Вольскі разам з Міхаілам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на персанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску[2] і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімір Колас з ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Дзённік „Народнага альбома“»[3]
- Андрэй Хадановіч выконваў кавер на песню «Простыя словы»
- 11 красавіка 2004, 18 снежня 2007 ды 2-3 снежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»[4]. Гурт N.R.M. нярэдка выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых звестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з кафедры славістыкі філфаку БДУ Мікалай Трус[5]. На песню «Надзенька» таксама зняты відэакліп.
- Песня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага.
- 4 верасня 2016 года ў межах фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне» на сцэне Падляскай оперы ў Беластоку адбылася прэмʼера спектаклю «Народны альбом. 20 год».[6] Запіс канцэрта быў паказаны тэлеканалам БелСат у навагоднюю ноч з 31 снежня 2016 на 1 студзеня 2017.
Лявон Вольскі П’янству-бой! // Студэнцкая думка. — 1999. — № 4.